Фонд "Краіна для Жыцця" на працягу ўсяго часу свайго існавання падтрымлівае беларускіх палітвязняў і беларусаў на эміграцыі. Сёння мы аказваем дапамогу і бежанцам з Украіны, якія бягуць ад вайны. Наш Фонд разам з партнёрамі адчыняе шэлтэр у Варшаве.
У будынку разлічаным на 20 чалавек на працягу 3 месяцаў змогуць жыць маці з дзецьмі, якія ўцяклі ад вайны. Нацыянальнасць значэння не мае.
У шэлтэры вы знойдзеце не толькі аднадумцаў, прытулак і цеплыню, але таксама:
Калі вам патрабуецца часовае жыллё, калі ласка, запоўніце анкету ТУТ, абавязкова указвайце вашыя кантакты для зваротнай сувязі. Колькасць месцаў абмежавана - усяго 20. Спасылка адкрыта да распаўсюджвання.

- дом, які цалкам абсталяваны для пражывання мам з дзеткамі (са сваім пакоем, ваннай і кухняй на кожным з трох паверхаў будынка)
- гуманітарную, прадуктовую і любую дапамогу, якая спатрэбіцца
- псіхалагічную і юрыдычную падтрымку, дапамога па легалізацыі, пошуку працы і г.д.
- прытулак тэрмінам на 3 месяцы, але пры неабходнасці тэрмін знаходжання ў шэлтэры можа быць павялічаны
- праграму занятасці і развіцця дзяцей, вывучэнне мовы, далучэнне да каштоўнасцей Польшчы, трэнінгі для дзяцей (удзел у лялечным тэатры, маляванне, паездкі ў заапарк і г.д.)
- жаночы клуб падтрымкі і іншыя актыўнасці па аднаўленні псіхалагічнага і фізічнага стану для мам