У рамках праекта «Самакіраванне» працягваем распавядаць пра петыцыі. У папярэднім матэрыяле мы далі азначэнне, што гэта такое. Цяпер патлумачым, што менавіта мусіць змяшчаць ваш зварот.
Для таго, каб стварыць паўнавартасны тэкст, скарыстайце гэты алгарытм, паслядоўна адказвайце на наступныя пункты і раскрывайце сутнасць вашай петыцыі:
Памятайце, у адпаведнасці з артыкулам 14 Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» пры адсутнасці ў звароце якіх-небудзь рэкамендацый, патрабаванняў, хадайніцтваў, паведамленняў аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у працы арганізацый альбо пры наяўнасці ў ім толькі ўдзячнасці, такія звароты прымаюцца да ведама і адказы на іх не накіроўваюцца.
Таму прапаноўвайце рашэнні, прасіце, патрабуйце. Нават калі вы атрымаеце фармальны адказ, «адпіску», у вас будуць звесткі пра канкрэтную асобу, якая займалася вашай праблемай. А, значыць, у будучыні, пры аднаўленні прынцыпаў права, справядлівасці і законнасці ў Беларусі, гэта гісторыя можа атрымаць працяг.
У якія дзяржорганы падаваць петыцыі, мы разбяром у наступнай публікацыі.
Дапамагчы працы фонду можна ТУТ.

- Што складае сутнасць праблемы, якая, па вашым меркаванні, патрабуе вырашэння
- Што вы прапаноўваеце (просіце/патрабуеце ў дзяржоргана) зрабіць, каб яе вырашыць
- Якім будзе вынік рэалізацыі вашых прапаноў (патрабаванняў)
- Якія ў вас ёсць факты і іншая дапаможная інфармацыя, якая пацвярджае актуальнасць праблемы
- У канцы петыцыі пазначце адрасата, якому прыйдзе адказ на зварот. Калі вы не пазначыце атрымальніка, адказ будзе скіраваны да першага падпісанта
- Пры падпісанні звароту неабходна пазначыць імя, прозвішча, імя па бацьку, адрас, нумар тэлефона/электронную пошту і паставіць подпіс