Сябры, мы cкончваем лагістычныя працэсы, звязаныя з фармаваннем і дастаўкай падарункаў. Большая частка навагодніх сюрпрызаў у дарозе, некаторыя ўжо знайшлі сваіх уладальнікаў, некаторыя мы даставім у студзені, але не пазней чым да Старога Новага года.
Мы жадаем падзяліцца з вамі невялікім лістом ад дзетак:
«Дарагі Дзядуля Мароз, пішуць табе тры сястрычкі Арыша, Насця і Леначка. У гэтым годзе мы вельмі добра сябе паводзілі. Слухаліся маму і дапамагалі ёй, прыбіралі ў кватэры і атрымлівалі добрыя адзнакі. Глядзелі за сястрычкай, якой 3 месяцы. Рабілі ўсё, каб мама не засмучалася.
Самым вялікім падарункам для нас было б тое, каб тата прыехаў дадому, але гэта, напэўна, немагчыма. Хаця мы верым, што ты можаш выканаць любое жаданне, нават самае неверагоднае! Мы вельмі любім слухаць музыку, спяваць і танчыць і марым аб Яндэкс станцыі, гэта такая разумная калонка. Мы ведаем, што яна вельмі дарагая, таму просім адзін падарунак на траіх. Маме, калі ласка, падары ўсмешку, каб яна не плакала.
Ну і яшчэ хочацца паабяцаць табе, што мы будзем добра сябе паводзіць увесь наступны год, вызвалі нашага татачку. У навагоднюю ноч мы адчынім фортку і будзем чакаць цябе разам са сваёй унучкай Снягуркай, прыходзь да нас на свята».
Калі ласка, працягвайце падтрымліваць сем'і палітвязняў у гэтыя страшныя для Беларусі дні.