Пагаворым пра экстранную рэлакацыю. У апошнія месяцы тысячы беларусаў сутыкнуліся з пераследам з боку выбудаванага Лукашэнкам рэпрэсіўнага апарату. Шмат для каго пытанне стаяла так: апынуцца ў турме або бегчы з краіны.
Уявіце, што вы глядзіце фільм, у якім галоўны герой ратуецца ўцёкамі ад супрацоўнікаў спецслужбаў. Выкідвае сім-карту, змяняе аўтамабілі і кватэры з мэтай пазбавіцца “хваста”. Пераходзіць мяжу праз нейтральную паласу альбо чакае ў чарзе ў аэрапорце, пакуль яго дакументы правераць. Напружанне расце.
Уявілі?
А цяпер уявіце, што гэта не фільм.
З такой рэчаіснасцю са жніўня мінулага года сутыкнуліся тысячы беларусаў. Супраць некага завялі крымінальную справу за выхад на вуліцу, а затым на нейкі час адпусцілі. Хтосьці патрабаваў пакарання для супрацоўнікаў спецслужбаў, якія чынілі беззаконне, але замест правасуддзя сутыкнуўся з пагрозамі і ціскам. Кагосьці звольнілі, а пасля прыгразілі забраць дзяцей у дзіцячы дом.
Гэта адбываецца на самой справе. У краіне ў цэнтры Еўропы ў XXI стагоддзі.
Фонд “Краіна Для Жыцця” дапамагае беларусам ажыццявіць экстранную рэлакацыю. Мы дапамагаем з
Фонд “Краіна для Жыцця” імкнецца да максімальнай бяспекі рэлаканта. Мы не кідаем яго на новым месцы. Мы робім гэта з дапамогай беларусаў як унутры краіны, так і за мяжой. У гэтым і ёсць наша салідарнасць.
Кожны выпадак экстраннай рэлакацыі індывідуальны. Хаця ёсць і агульнае – усе, хто з’ехаў з Беларусі, імкнуцца вярнуцца, каб пабачыць сваіх карнікаў на лаве падсудных у справядлівай і свабоднай краіне.
Звярнуцца па дапамогу па рэлакацыі можна СЮДЫ.

- афармленнем візы,
- уладкаваннем на новым месцы,
- вывучэннем мовы краіны знаходжання,
- пошукам працы.