Штогод Белстат публікуе справаздачу аб працы ўсіх дзяржпрадпрыемстваў. Эксперт у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістар эканомікі Аліса Рыжычэнка, уважліва вывучыла гэтыя дадзеныя і прыйшла да несуцяшальных высноў.
У 2020 годзе ў справаздачу ўвайшла інфармацыя аб 3 169 арганізацыях, што складае 46% ад усіх буйных і сярэдніх прадпрыемстваў Беларусі. Пры гэтым удзельная вага такіх формаў уласнасці ў агульным аб’ёме вытворчасці складае 70%. На сённяшні дзень у дзяржсектары працуе каля 43% усіх работнікаў буйных і сярэдніх прадпрыемстваў. Калі ўлічыць гэта, а таксама сталую падтрымку такіх формаў уласнасці з боку дзяржавы (спісанне/рэструктурызацыя пазык, танныя крэдыты, падатковыя льготы), нам цікава, наколькі эфектыўнымі аказаліся дзяржпрадпрыемствы ў 2020 годзе?
У адпаведнасці са справаздачай крыху болей за 13% з іх аказаліся стратнымі. Доля не такая вялікая, але пужаюць іншыя лічбы. Больш за 60% усіх дзяржпрадпрыемстваў працуюць з рэнтабельнасцю 5% і менш. Прадпрыемствы Менска далі больш высокія паказчыкі, дзякуючы гэтаму атрымалася вывесці сярэдні ўзровень рэнтабельнасці продажаў па краіне на 6,7%. Аднак, калі ўлічыць узровень інфляцыі па выніках 2020 года (7,4%), рэнтабельнасць дзяржпрадпрыемстваў усё адно сыходзіць у адмоўнае значэнне.
Яшчэ адзін вельмі важны паказчык эфектыўнасці работы любога прадпрыемства – чысты прыбытак. Гэта тое, дзеля чаго вядзецца любы бізнес. Але, як відаць, не дзяржаўны і не ў Беларусі. Чысты прыбытак усіх дзяржпрадпрыемстваў па выніках 2020 года склаў ўсяго 242 млн. рублёў, што ў 22 разы менш, чым в 2019 годзе! Пры гэтым чысты даход усіх буйных і сярэдніх прадпрыемстваў Беларусі (у тым ліку прадпрыемстваў прыватнай уласнасці) складае 6,1 млрд. рублёў за 2020 год. Гэта значыць, дзяржаўныя прадпрыемствы, якія вырабляюць 70% ад агульнага аб’ёму вытворчасці ўсёй краіны, зарабілі толькі 4% ад агульнага аб’ёму даходу беларускага бізнесу.

Дзяржпрадпрыемствы таксама смела атрымліваюць тытул самых кепскіх даўжнікоў! Каля 70% з іх маюць крэдыторскую запазычанасць, у якой скончыўся тэрмін. Але пазыкі растуць не толькі датычна крэдытораў. Доля прадпрыемстваў з дэбіторскай запазычанасцю, тэрмін якой выйшаў, складае амаль 80%. Гэта азначае страту абаротных сродкаў, бо дэбіторская запазычанасць у нацыянальнай валюце губляе свой кошт па меры абясцэньвання грашовай адзінкі.
Запасы гатовай прадукцыі на складах таксама растуць. Так, у вытворчасці тэкстыльных вырабаў яны дасягаюць 290% сярэднямесячнага аб’ёму вырабленых рэчаў, а ў машынабудаўніцтве і абсталяванні – 192%.
Можна меркаваць, што ўсе гэтыя прадпрыемствы функцыянуюць для захавання працоўных месцаў, аднак і гэта, на жаль, няпраўда. За мінулы год колькасць супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў скарацілася на 38 тысяч чалавек. А сярэдні намінальны заробак у доларавым эквіваленце знізіўся да 485 $ у 2020 годзе супраць 511 $ на год раней.
Навошта ж яны нам патрэбныя?
Зачыніць усе стратныя прадпрыемствы з захаваннем заробкаў (выплаты супрацоўнікам на любым прадпрыемстве звычайна складаюць да 20% усіх выдаткаў на вытворчасць) і інвестыцыямі ў перанавучанне супрацоўнікаў, будзе каштаваць нашмат танней, чым спансаваць поўную вытворчасць яўна неканкурэнтнай прадукцыі. Чаму Лукашэнка і ўсе яго чыноўнікі працягваюць падпісваць указы аб спісанні пазыкаў стратным прадпрыемствам? Гэта ж адбываецца за нашыя з вамі грошы.
Усё вельмі проста. На ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах пастаўлены “свае” кіраўнікі, якіх выбіралі па прынцыпе кумаўства, а не ў адпаведнасці з іх прафесійнай кваліфікацыяй. Яны не толькі не займаюцца эфектыўным кіраваннем, але і пакрываюць схемы кантрабанды, крадзяжу і адкатаў праз дзяржаўныя прадпрыемствы.
Для падтрымання “на плаву” такіх “вытворчасцяў” дзяржава год за годам выдае велізарныя бюджэтныя сродкі, якія часткова асядаюць у кішэнях карупцыянераў. Сама дзяржпадтрымка пераўтвараецца ў дзяржпазыку, для пагашэння якой узмацняецца фіскальная нагрузка на прыватны бізнес.
Такім чынам, беларусы самі плацяць за тое, каб у нас кралі.
Падтрымаць працу фонду можна ТУТ.