Інфляцыя, беднасць и шмат бульбы

Эксперт у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістр эканомікі Аліса Рыжычэнка працягвае з прыкладамі і лічбамі распавядаць пра гаротны стан беларускай эканомікі пры Лукашэнку.

У лютым 2021 рост спажывецкіх цэн склаў 8,7%. Мы працягваем назіраць тэндэнцыю павышэння цэн, у тым ліку і на сацыяльна значныя тавары. Прыняты ўрадам мараторый на замарозку цэн на некаторыя тавары адаб’ецца ўжо на паказчыках сакавіка, аднак мы не ведаем, што штучнае стрымліванне прывядзе толькі да зменаў планавых паказчыкаў, але не зробіць жыццё беларусаў лягчэйшым.
 


У мінулым месяцы назіралася значнае павышэнне цэн на медыцынскія прэпараты, што стала адказам на адмену льготнай стаўкі ПДВ. Лекі ў лютым 2021 года можна было набыць на 20,9% даражэй, чым у лютым 2020 года.
 
Кошт 1/3 тавараў са спажывецкага кошыка вырас больш, чым на 10%. Цэны на алей і маянэз і без таго адныя з самых высокіх сярод нашых еўрапейскіх і ўсходніх суседзяў, але, відаць, гэта яшчэ не канец. Яны працягнулі рост і ў лютым. Рост цэн на алеі, масла, тлушчы ў лютым 2021 года склаў 17,7%, а на маянэз 17,2%.

Яшчэ адзін дзіўны факт: рост цэн на ювелірныя вырабы толькі за люты склаў 17,4% і гэта пры падзенні цэн на каштоўныя металы (напрыклад, кошт золата панізіўся больш, чым на 10% за студзень-люты 2021). Верагодна, прадпрымальнікі спрабуюць пакрыць патэнцыйныя страты, выкліканыя агульным зніжэннем пакупніцкага попыту.

Паслугі сувязі таксама сталі даражэйшымі (незалежна ад таго, што яны рэгулююцца ўрадам). Прырост цэн склаў амаль 5%.

З 1 лютага 2021 года ў Беларусі усталяваны новы памер пражытачнага мінімуму, на які чалавек зможа дазволіць сабе купіць/аплаціць усе тавары і паслугі, якія ўвайшлі ў спажывецкі кошык (цэны, якія рэгулююцца). Для працаздольнага насельніцтва памер пражытачнага мінімуму складае 541 беларускі рубель 26 капеек. І тут хочацца нагадаць нядаўнюю статыстыку Белстата пра рэальныя наяўныя даходы насельніцтва, дзе выразна напісана, што амаль палова насельніцтва Беларусі (46,4%) мае ў наяўнасці менш за 500 рублёў у месяц на жыццё. Толькі праз палітыку Лукашэнкі палова беларусаў у рэальнасці знаходзіцца за мяжой беднасці.

Акрамя кошту кошыка змяніўся і яго склад. Цяпер беларусам прапаноўваецца спажываць больш бульбы, круп і кандытарскіх вырабаў, а ўзровень неабходнага спажывання мяса зніжаны. 

Склад кошыка не адлюстроўвае рэальных патрэбаў насельніцтва, напрыклад, у спажывецкім кошыку для жанчын увогуле не прадугледжаная пакупка нагавіцаў! Напэўна, складана будзе знайсці ў Беларусі жанчыну, якая ніколі не пакупала сабе нагавіцы або джынсы. Мы не аднаразова чулі ад Лукашэнкі сэксісцкія выразы, але гэты факт пацвярджае таго, што яго палітыка прасякнутая перадузятым стаўленнем да жанчын, прыціскае іх правы і свабоды.

Ужо нават афіцыйная статыстыка паказвае, што дзеянні Лукашэнкі прыводзяць толькі да збяднення насельніцтва і разбурэння эканомікі нашай краіны. Чым даўжэй яго рэжым застаецца ва ўладзе, тым большы будзе заняпад нацыянальнай эканомікі.

Гэта павінны разумець не толькі звычайныя грамадзяне, але і набліжаныя да рэжыму бізнесмены і чыноўнікі – у беднай краіне памірае любы бізнес, нават той, які «крышуюць» чыноўнікі. Калі ў вас ёсць спосаб уплыву на грашовыя патокі, гэта не мае ніякага сэнсу пры адсутнасці саміх грашовых патокаў.

Дапамагчы працы фонду можна ТУТ.  
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям