Сябры, мы падводзім вынікі працы пошты Дзеда Мароза.
Напярэдадні Новага года наш праект быў закліканы падарыць радасць і адчуванне свята тым маленькім беларусам, чые бацькі аказаліся за кратамі па волі дыктатара. Перад намі стаяла задача сабраць лісты дзяцей з пажаданнямі і пастарацца ўвасобіць іх у рэальнасць.
Без вас - неабыякавых людзей, гэтая няпростая праца была б нам не пад сілу. Вы сталі добрымі чараўнікамі, якія аплацілі і замовілі падарункі, а яшчэ дапамаглі даставіць іх дзецям нашых герояў. 221 дзіцёнак атрымаў падарункі да Новага года! Гэта наш агульны поспех!
Мы атрымалі і працягваем атрымліваць велізарную колькасць водгукаў ад бацькоў і іх дзяцей. Яны ўзрушаны такой магутнай хваляй падтрымкі і салідарнасці, а малыя проста ў захапленні. У такія хвіліны разумееш, што ўсё было не дарма.
На жаль, мы не можам на сайце публікаваць фота і відэаводгукі з людзьмі, бо баімся за іх бяспеку. Затое мы з задавальненнем дзелімся фатаграфіямі, падарункаў, якія даслалі дзеці, каб вы маглі падзяліць з намі гэтую радасць.
«Шчасце нельга перадаць словамі! Дзеці проста пішчаць ад радасці! Дзякуй вялікі за вашу працу, за гэтую радасць і ўсмешкі, якія вы змаглі падарыць нашым дзецям нават у гэты час! Веру, што абавязкова ўсё наладзіцца і зможам аддзячыць, і абняць кожнага».
«Добры дзень! Вялікі дзякуй за падарункі, малодшы сын проста ў захапленні! Старэйшы яшчэ не атрымаў свой падарунак (з'ехаў на вакацыі да бабулі), але я ўпэўнена, што ён таксама будзе вельмі задаволены падарункам, такое шчасце для нашых дзетак. Дзякуй вялікі ўсім!»
«Атрымалі гадзіннік і тэрмакубак, дачка зараз з імі не растаецца, вельмі спадабалася. Нават не толькі ёй, але і мне)) прыйдзецца зараз у яе прасіць часам пакарыстацца)) Дзякуй вялізны вам, нават не ведаю, як аддзячыць усім неабыякавым людзям!»
«Прыехалі падаруначкі, сказала дзецям, што гэта наш тата знайшоў магчымасць павіншаваць. Дзеці ў шоку, не разумеюць як так ён змог, але зараз не растаюцца з падарункамі, спяць разам з імі»...
«Добры дзень! Дачка атрымала падарунак ад Дзеда Мароза і ўжо на ўсю моц гуляе? Дзякуй вялікі вам за тое, што нават праз сотні кіламетраў, праз межы і ўсе перашкоды - змаглі дацягнуць да нас руку і падзяліцца дабром і падтрымкай! Ваша праца і стаўленне ў гэты складаны час - ніколі не забудуцца!»
«Добры дзень, са святамі! Ролікі, Лега, маркеры - усё вельмі класнае, мы вельмі задаволены. Дзякуй за гэта шчасце!»
Ёсць і лыжка дзёгцю. Калі на нашу пошту Дзеда Мароза прыходзілі лісты ад дзяцей з іх запаветнымі жаданнямі, мы не маглі стрымаць слёз. Усе прасілі добрага чараўніка вярнуць бацькоў дадому, хаця многія і разумелі, што гэта не пад сілу казачнаму персанажу.

Нажаль гэта, самае запаветнае жаданне, мы з вамі пакуль не выканалі. Давайце паабяцаем, найперш самім сабе, што прыкладзем усе сілы для хуткага вяртання ўсіх беларусаў дадому.
Аб'яднаўшыся, мы можам тварыць. Не толькі цуды пад Новы год, але гісторыю.