Фонд «Краіна для Жыцця» быў створаны ў кастрычніку 2020 года па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага з мэтай дапамогі актывістам і валанцёрам-паслядоўнікам руху Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. Ідэя заключалася ў падтрымцы людзей, якія ўсё свой час аддалі барацьбе за свабоду беларусаў і працягваюць гэта рабіць дагэтуль, не апускаючы рук, але пры гэтым губляюць працу, бізнэс, а то і блізкіх людзей, або ўласную свабоду.
На працягу года ў Фонд за матэрыяльнай падтрымкай звярнуліся 268 валанцёраў. Аднаразовая дапамога склала 300 еўра (усяго ж было выплачана 80 400 еўра).
На пачатку работы Фонду яго супрацоўнікі сутыкнуліся з тым, што многія з прыхільнікаў Сяргея Ціханоўскага, як і сам іх лідэр, знаходзяцца за кратамі. Тады было прынята рашэнне падтрымліваць сем'і палітвязняў. На момант адкрыцця гэтай праграмы ў ёй было 27 сем'яў, цяпер такіх ужо 85 і практычна кожная з іх з дзецьмі.
Сума штомесячнай падтрымкі складае 300 еўра для сям'і, усяго за год выплачана 145 800 еўра.
Акрамя гэтага каманда Фонду правяла некалькі акцый падтрымкі для сем'яў палітвязняў, якія па-ранейшаму знаходзяцца ў Беларусі. Гэтым людзям цяпер прыходзіцца вельмі нялёгка. Штодня, акрамя звычайных бытавых клопатаў, яны займаюцца адвакатамі, перадачамі і жывуць па раскладзе СІЗА і калоній. Мы ўручалі ім падарункі на Новы год і Дзень абароны дзяцей, дапамагалі сабраць дзяцей у школу, віншавалі жанчын з 8 сакавіка, дарылі кветкі мамам да Дня маці ад імя іх дзяцей-палітвязняў.
Усё гэта мы рабілі толькі дзякуючы вам - неабыякавым людзям, якія ахвяруюць ўласныя сродкі на падтрымку іншых.
Мы, супрацоўнікі Фонду, такія ж актывісты і валанцёры, якія вымушаныя былі пакінуць краіну пад ціскам, пагрозай крымінальных спраў і пазбаўлення дзяцей органамі апекі. Мы працягваем змагацца ў выгнанні. Мы - такія ж беларусы, якія толькі па збегу акалічнасцяў не трапілі за краты. І ў нас, як і ў палітвязняў, няма іншага шляху. Мы працягваем тое, што ўсе разам пачалі ў 2020 - адстойваць Беларусь.
На жаль, аказваць дапамогу становіцца ўсё складаней з кожным месяцам, бо за гэты час затрымалі нашых валанцёраў, телеграм-канал Фонду быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем, нашы родныя прызвычаіліся да частых візітаў сілавікоў і жыццё пад прэсам.
Акрамя таго падае і фінансавая падтрымка, таму што людзей, якія маюць патрэбу ў ёй становіцца ўсё больш, а сродкі з данатаў прыходзяць у ранейшым ці нават меншым аб'ёме. Бо матэрыяльная дапамога, яе яшчэ называюць гуманітарнай, не падтрымліваецца грантадаўцамі, яна фармуецца толькі за кошт добраахвотных узносаў ад прыватных асоб. Усё, што адбываецца можна зразумець і растлумачыць, вось толькі прыняць вельмі складана. Неверагодна цяжка сказаць, што падтрымкі як раней, ужо не будзе.
На падставе гэтага мы вымушаныя ўнесці карэктывы ў аб'ёмы аказваемай штомесяц дапамогі і працягваць падтрымліваць зыходзячы з сітуацыі, якая склалася. Асноўныя змены:
Калі ласка, працягвайце падтрымліваць сям'ю палітвязняў, зрабіць гэта можна тут.

- для кожнай сям'і, якая знаходзіцца пад нашай апекай, мы будзем шукаць апякуна - чалавека, які зможа падтрымліваць яе пэўную колькасць часу. Для гэтага неабходна будзе запоўніць новую анкету з апісаннем сітуацыі і праблем, якія патрабуюць увагі і падтрымкі;
- на штомесячнай фінансавай падтрымцы застаюцца толькі 80 сем'яў. Тэрмін аказання дапамогі будзе разлічаны індывідуальна. Новыя сем'і пакуль прымацца не будзем