Як правесці санкцыянаваны мітынг у Беларусі? Спойлер: ніяк. Але вы ўсё роўна пачытайце гэты тэкст, асабліва, калі вам падабаецца Кафка і вы жывяце ў Беларусі.
Хто можа быць арганізатарам мерапрыемства?
Калі мяркуецца удзел не больш за 1000 чалавек, то любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, калі колькасць будзе перавышаць 1000 чалавек – толькі палітычныя партыі, прафсаюзы і іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, або дзяржаўныя органы.
Дзе можна праводзіць масавыя мерапрыемствы?
Толькі ў адмыслова адведзеных для гэтага месцах, якія ўказаныя на сайце выканкама:
Куды ісці, каб узгадніць мітынг?
Спачатку заключаем дамову са станцыяй хуткай дапамогі. Далей з “Зеленбудам” таго раёну, у якім плануеце праводзіць мерапрыемства, і з органамі ўнутраных спраў.
Пасля заключэння дамоў з пералічанымі структурамі заява падаецца арганізатарам (арганізатарамі) мерапрыемства у мясцовы выканаўчы і распараджальны орган, на тэрыторыі якога плануецца правядзенне масавага мерапрыемства.
Прыклад заявы ў выканкам і абавязальніцтва арганізатара.
Колькі каштуе правесці масавае мерапрыемства?
Паслугі органаў унутраных спраў па ахове грамадскага парадку вызначаныя ў наступных памерах:
Дамовы са станцыяй хуткай дапамогі і “Зеленбудам” заключаюцца непасрэдна ў гэтых арганізацыях – кошт іх паслуг вылічваецца індывідуальна.
Калі можна праводзіць мітынгі?
У любыя дні, як будзе ўзгоднена. Варта адрозніваць ад перадвыбарчай кампаніі, калі пікеты носяць паведамляльны характар і можна праводзіць практычна паўсюль, акрамя як у 50 метрах ад будынкаў адміністрацый.
Варта не забывацца на тое, што нядаўна людзі збіралі подпісы пад зваротам да дэпутата і былі затрыманыя за ўдзел ў быццам бы мітынгу. Памятайце пра беларускую рэчаіснасць і распаўсюдзьце карысную інфармацыю па чатах.
Дапамагчы працы фонду можна ТУТ.

- 3 базавыя велічыні – для мерапрыемства з колькасцю ўдзельнікаў да 10 чалавек
- 25 базавых велічыняў – для мерапрыемства з колькасцю ўдзельнікаў ад 11 да 100 чалавек
- 150 базавых велічыняў – для мерапрыемства з колькасцю ўдзельнікаў ад 101 да 1000 чалавек
- 250 базавых велічыняў – мерапрыемства з колькасцю ўдзельнікаў больш за 1000 чалавек.