Таццяна Сівачэнка пры падтрымцы фонду “Краіна для Жыцця” працягвае праект “Самакіраванне”. У новай серыі працягваем размаўляць пра мясцовыя органы ўлады на тэрыторыі Беларусі.
Першыя самастойныя мясцовыя органы ўлады на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў XIV стагоддзі, у часы Вялікага Княства Літоўскага. Яны мелі пэўныя паўнамоцтвы ў вырашэнні мясцовых спраў.
Пазней гэтыя функцыі перайшлі да земстваў – выбарных органаў мясцовага самакіравання ў Расійскай імперыі. Яны ў свой час дзейнічалі ў Віцебскай, Менскай, Магілёўскай і іншых губернях.
У перыяд савецкай улады сістэма мясцовага кіравання і самакіравання таксама была прадэклараваная. Фармальна такая сістэма была абсалютна дэмакратычнай. Але фактычна выбары ў саветы ўсіх узроўняў, у мясцовыя ўключна, адбываліся на безальтэрнатыўнай аснове, а кандыдаты падбіраліся партыйнымі органамі.
Палітыку вызначалі партыйныя групы з ліку дэпутатаў-камуністаў, якія выконвалі рашэнні партыйных органаў. “Сцэнары” сходаў адпрацоўваліся загадзя. Такая сістэма не была ні сапраўдным народаўладдзем, ні самакіраваннем.
У Беларусі Закон “Аб мясцовым кіраванні” быў прыняты ў лютым 1991 года. Пазней у яго ўносіліся змены ў 1995, 1996, 1997 і 2000 гадах.
Перасталі выбірацца мэры і губернатары, і цяпер на іх месцах сядзяць прызначэнцы. Народ згубіў права вырашаць праблемы на мясцовым узроўні самастойна. Праз жорсткую цэнтралізацыю рашэнне многіх надзённых праблем стала нерэальным.
Мы дапусцілі тое, што ў нас скралі права выбіраць і прымаць рашэнні. Калі мы самі гэта не зменім ЗАРАЗ, то так і застанемся рабамі.
Сябры, усё ў нашых руках. Толькі самі мы зможам пабудаваць краіну для жыцця.
Падтрымаць работу Фонду можна ТУТ.