19 чэрвеня ўступілі ў сілу змены ў Крымінальны кодэкс. Галоўная навіна закранула тэрміны ўтрымання пад вартай. За аснову ўзялі расейскае заканадаўства, якое было прынятае яшчэ ў 2018 годзе.
Усім асуджаным пералічаць тэрміны з улікам новых правілаў. І ў выніку, тысячы людзей выйдуць на волю раней.
Тэрміны ў СІЗА зараз будуць разлічвацца па такой схеме (арт. 75 Крымінальнага кодэкса):
Для асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў калоніях строгага і асаблівага рэжыму, а таксама тых, хто знаходзіцца ў турмах, па-ранейшаму лічыцца дзень за дзень. Напрыклад, адседзеў 6 месяцаў у СІЗА, прызначылі год пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, адбываць застанецца на 6 месяцаў менш.
Змены нібыта маюць гуманны характар, але зь іншага боку — дзе беларускі рэжым, а дзе чалавекалюбства. Вельмі верагодна, што такое новаўвядзенне прынятае для таго, каб вызваліць месцы ў калоніях і канчаткова зачысціць усіх нязгодных з рэжымам.
Калі вам патрабуецца юрыдычная дапамога - адпраўце нам заяўку па спасылцы.
Дапамагчы палітвязням можна ТУТ.
Заказаць перадачы палітвязням можна ТУТ.

- 1 дзень у СІЗА - гэта 2 дні пазбаўлення волі для асуджанага, які здзейсніў злачынства ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама пры адбыцці пакарання ў калоніі-пасяленні;
- 1 дзень у СІЗА - гэта 1,5 дня пазбаўлення волі ў калоніі агульнага і ўзмоцненага рэжыму. Напрыклад, калі чалавек да суда адседзеў у СІЗА 6 месяцаў, то адбываць у калоніі агульнага і ўзмоцненага рэжыму застанецца на 9 месяцаў менш;
- 1 дзень у СІЗА - 1 дзень арышту;
- 1 дзень у СІЗА - як і было ў папярэдняй рэдакцыі - гэта 2 дні абмежавання волі, гэта значыць "хімія" і "хатняя хімія". Напрыклад, адседзеў у СІЗА 6 месяцаў, значыць адбываць застанецца на 1 год менш;
- 1 дзень у СІЗА - 3 дні папраўчых работ або абмежаванні па ваеннай службе;
- 1 дзень у СІЗА - 24 гадзіны грамадскіх работ.