Юрыст фонду «Краіна для Жыцця» Марына Нікандрына працягвае праект «Вернемся ў прававое рэчышча». На гэты раз пагаворым пра кантрактную сістэму найму на працу ў Беларусі.
Пры працяглых працоўных адносінах з працаўніком можна заключыць бестэрміновую або тэрміновую працоўную дамову (кантракт).
Бестэрміновая працоўная дамова мае мноства відавочных пераваг для супрацоўнікаў. Самае галоўнае – гэта абарона ад звальнення. Рэч у тым, што пры афармленні бестэрміновай дамовы, наймальнік пазбаўляецца права зволіць супрацоўніка без уважлівых прычын. Разам з тым сам працаўнік мае права на сыход і можа напісаць заяву паводле ўласнага жадання ў любы момант (папярэдзіўшы наймальніка за месяц). Пры бестэрміновай працоўнай дамове зволіцца не ўяўляе цяжкасці, а вось пазбавіцца ад непажаданага сістэме было б праблематычна.
Кантрактную сістэму найму ўвялі ў 1999 годзе па ўказцы, а дакладней загадам, Лукашэнкі. У 2014 годзе выйшаў дэкрэт № 5, які зрабіў больш жорсткай працоўную дысцыпліну. У прыватнасці, ён пашырыў спіс правінаў, за якія наймальнік можа датэрмінова скасаваць кантракт.
Практыка паказвае, што гадавыя кантракты нярэдка выкарыстоўваюцца наймальнікамі для схаванага скарачэння. Бо пры скарачэнні прадугледжаны выплаты або перанавучанне. А так можна проста не працягнуць кантракт з непажаданым супрацоўнікам.
Але давайце называць рэчы сваімі імёнамі: высокакваліфікаваных спецыялістаў звальняюць не за дрэнна выкананую працу, а за грамадзянскую пазіцыю. Як было з найлепшымі медыкамі Мартавым і Мрочакам. І са шматлікімі беларусамі.
Міжнародная арганізацыя працы і іншыя міжнародныя арганізацыі, якія працуюць у гэтай сферы, прызнаюць, што дэкрэт № 29, які легалізаваў кантрактную сістэму найму, замацоўвае прымусовую працу. У 1999 годзе неабходнасць увядзення гэтай сістэмы тлумачылася адным: непажаданага чалавека можна было ў любы момант зволіць і гэта ніякім чынам нельга было абскардзіць. Так гэта працуе і дагэтуль.
Лічыцца, што плюсам работы па кантракце з’яўляюцца дадатковыя выплаты і адпускныя дні. Называць гэта плюсам поўны абсурд. Як можа адрознівацца заробак і водпуск за тую ж працу, толькі праз тое, што дамова тэрміновая або бестэрміновая?
Паводле 22 артыкула Канстытуцыі ўсе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. Самому ж працаўніку складана зволіцца да заканчэння кантракту. Калі наймальнік супраць, у яго ёсць права адмовіць і ўтрымліваць чалавека да заканчэння тэрміну.
Дык як зволіцца, калі вы ўсё ж заключылі кантракт? Можна напісаць заяву па згодзе бакоў і атрымаць згоду наймальніка. Калі наймальнік супраць, можна зволіцца па адной з уважлівых прычын. Да іх адносяцца:
Доказы пра наяўнасць уважлівых прычын для датэрміновага скасавання кантракту прыкладаюцца да заявы.
Кантракт можа быць датэрмінова скасаваны паводле патрабавання працаўніка ў выпадку парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнай ці працоўнай дамовы. Факт парушэння наймальнікам пацвярджаецца дакументальна, заключэннем інспекцыі па ахове працы, пракуратурай і праваахоўнымі органамі. Туды трэба звярнуцца з заявай. Падставай для заявы з’яўляецца:
Таксама вы можаце звярнуцца ў суд, але тут ужо самастойна давядзецца даказваць факт парушэння наймальнікам заканадаўства.
Бараніце свае правы, бо кантрактная сістэма толькі малая частка таго, як Лукашэнка пераўтвараў усе 26 год нашу краіну ў ГУЛАГ. І цяпер нам вырашаць – быць рабамі ў сваёй краіне або змагацца за сваю свабоду!
Жыве Беларусь!
Дапамагчы рабоце Фонду можна ТУТ.

- стан здароўя
- выхад на пенсію
- неабходнасць догляду хворых членаў сям’і
- змена месца жыхарства
Доказы пра наяўнасць уважлівых прычын для датэрміновага скасавання кантракту прыкладаюцца да заявы.
Кантракт можа быць датэрмінова скасаваны паводле патрабавання працаўніка ў выпадку парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнай ці працоўнай дамовы. Факт парушэння наймальнікам пацвярджаецца дакументальна, заключэннем інспекцыі па ахове працы, пракуратурай і праваахоўнымі органамі. Туды трэба звярнуцца з заявай. Падставай для заявы з’яўляецца:
- незабеспячэнне здаровых і бяспечных умоваў працы
- нявыплата або несвоечасовая выплата заробку
- невыкананне гарантый і кампенсацый