Куды падаваць петыцыі

Завяршаем наш расповед пра петыцыю. У папярэднім матэрыяле мы высветлілі, што ў ёй павінна змяшчацца. Цяпер разбяромся, куды менавіта падаваць петыцыі.

Спачатку трэба вызначыць, на якую праблему вы спрабуеце звярнуць увагу:
  • Калі вы не хочаце, каб у вашым горадзе будавалі завод са шкоднымі выкідамі, тады звяртайцеся ў камітэт па прыродных рэсурсах, міністэрства аховы здароўя, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі
  • Калі вы сталі сведкам фальсіфікацыі выбараў, пішыце ў пракуратуру і ЦВК (гэта наўрад ці спрацуе, затое на будучыню дазволіць акрэсліць адказных за фальсіфікацыі ці бяздзеянне асоб)
  • Калі няма спартзала ў школе – тады звяртайцеся ў выканкам

Падаваць петыцыі дазволена ва ўсе органы ўлады, якія могуць вырашыць вашу праблему. Іх спіс вы знойдзеце на анлайн пляцоўках для зваротаў грамадзян:
  • petitions.by
  • zvarot.by
 
Памятайце, што кожнае пытанне, якое вы хочаце вырашыць з дапамогай петыцыі, мае свае асаблівасці. Многае залежыць ад таго, якая канчатковая мэта звароту, а таксама хто можа дапамагчы ў яе рэалізацыі.

На разгляд вашага звароту і адказу ў дзяржаўных органаў ёсць 14 дзён. Поспехаў!

І памятайце, петыцыі – гэта спосаб заклікаць да адказу ўладу на ўсіх узроўнях: ад неадрамантаванага ў вёсцы асфальту, да фальсіфікацыі на выбарах. Няхай не адразу, хай не сёння, але мы даможамся ад іх адказу. Мы будзем жыць у сапраўднай Краіне для Жыцця!

Падтрымаць працу нашага фонду можна па гэтай спасылцы.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям