Летнія вакацыі па праграме "Культурнага абмену"

Летнія вакацыі па праграме "Культурнага абмену" для дзяцей палітвязняў, актывістаў і ўдзельнікаў стачкі.

Запоўніць заяўку ТУТ. Дзяліцеся спасылкай з тымі, для каго гэта актуальна.
Прыём заявак да 15 красавіка!

Дзеткі паедуць у італьянскія сем'і на 1-2 месяцы. Плануецца, што гэта будзе ліпень-жнівень 2022 года.

Хто можа прэтэндаваць на паездку (абавязкова адпаведнасць усім пунктам)
  • дзеці палітвязняў, актывістаў і ўдзельнікаў стачкі, якія знаходзяцца ў ЭМІГРАЦЫІ
  • дзеці ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў
  • уладальнікі легальнага статусу знаходжання ў Еўрасаюзе
  • якія падалі ўсе неабходныя дакументы
  • якія пагадзіліся на абавязковую сустрэчу дзіцяці з дзіцячым псіхолагам перад паездкай

Праграма разлічана на 30-50 дзяцей, але пры вялікай плыні жадаючых мы разгледзім варыянт запуску 2-й групы.

З дзецьмі паедуць суправаджаючыя, таму будзьце гатовы зрабіць неабходныя даверанасці.

Выдаткі па неабходных для выезду дакументах мы не кампенсуем.

Праезд, дадатковую страхоўку і іншыя выдаткі бяруць на сябе нашыя партнёры.

Запаўняйце заяўку на вакацыі тут. Мы звяжамся з вамі на працягу 5 працоўных дзён. Спасылка адкрыта да распаўсюджвання.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям