У фондзе «Краіна для Жыцця» на працягу вось ужо паўтара месяца дзейнічае праграма «Сябар сям'і», якая дазваляе шукаць варыянты падтрымкі палітвязняў і іх сем'яў з дзецьмі ва ўмовах нарастаючых рэпрэсій.
Сябар сям'і - гэта чалавек, або арганізацыя з любой часткі свету, які хоча дапамагчы сям'і палітвязняў. Пры гэтым у яго няма кантактаў гэтых людзей, ці ёсць складанасці ў пераводзе грошай з-за мяжы ў Беларусь. У гэтым выпадку Сябар сям'і бярэ пад сваю апеку сям'ю з нашага спісу на адзін з прапанаваных перыядаў (3, 6, 9 ці 12 месяцаў) і аказвае ёй фінансавую падтрымку праз Фонд.
Сёння свой удзел у праграме "Сябар сям'і" пацвердзіла дабрачынная публічная арганізацыя Littouwin Lions Club. Нашы сябры з Літвы ўзялі пад сваю апеку шматдзетную сям'ю з траіх дзяцей, бацька якіх апынуўся за кратамі пасля прыгавору кішэннага суда дыктатара. На працягу года Littouwin Lions Club будзе аказваць гэтай сям'і штомесячную дапамогу памерам 300 еўра.
У цяжкія часы як ніколі важная салідарнасць. Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне, калі ласка, дапамажыце чальцам сем'яў палітвязняў. Рабіць гэта ў рамках праекта "Сябар сям'і" - зусім бяспечна як для вас, так і для тых, каму паступае фінансавая падтрымка. Дапамагаючы людзям, якім сёння асабліва цяжка, мы закладваем падмурак лепшай Беларусі і захоўваем у палітвязняў веру ў дабро і чалавечнасць.