Ці можна выбраць, каго падтрымліваць?

Чаму мы не выдаем прозвішчаў палітзняволеных, якім аказваем дапамогу?
 
Фонд "Краіна для Жыцця" аказвае штомесячную падтрымку палітзняволеным і чальцам іх сямей. Мы закупаем прадукты і неабходныя рэчы, якія нашы валанцёры адносяць вязням у месцы зняволення. Таксама наш Фонд забяспечвае сем'і палітзняволеных штомесячнымі грашовымі выплатамі.
 
Безумоўна, мы не маглі б гэтага рабіць без вашай пастаяннай дапамогі і падтрымкі - як фінансавай, так і інфармацыйнай. Падзеі апошняга году даказалі, што салідарнасць для беларусаў - гэта не пусты гук.
 
Сябры, вы часта бачыце нашыя заклікі дапамагаць палітзняволеным - тым героям, якія апынуліся за кратам праз сваю грамадзянскую пазіцыю, якія не здаліся нават у суворых умовах турмаў і ізалятараў, дзе садысты ў пагонах ламаюць волю і цела чалавека.
 
Наша прынцыповая пазіцыя заключаецца ў невыданні імён палітзняволеных, якім мы аказваем дапамогу. Інакш мы паставім іх пад прамы ўдар. Рэжым лукашэнкі напэўна прыменіць да іх сваякоў свой рэпрэсійны апарат - ад абвінавачванняў у нявыплаце падаткаў, да ўдзелу ў звяржэнні "канстытуцыйнага" строю.
 
Не кажучы ўжо аб тым, што пад дадатковым прэсам апынуцца самі палітзняволеныя, якія і так знаходзяцца ў бяспраўным стане ў турмах і ізалятарах і цалкам залежаць ад волі наглядчыкаў.
 
Дапамагчы палітзняволеным можна тут.

Замовіць перадачы палітзняволеным можна тут.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям