Народнае самакіраванне для беларусаў

Вось ужо ў трох беларускіх гарадах пры падтрымцы фонду «Краіна для Жыцця» у межах праекта «Самакіраванне» адбыліся сустрэчы-лекцыі па мясцовым самакіраванні. У кожным з трох населеных пунктаў (называць іх не будзем у мэтах бяспекі) людзей прыйшло нават больш, чым планавалася!
 
Асобныя вітанні сябрам з горада V. Нас сустрэлі вельмі сардэчна: пюрэшка з катлетамі пайшлі на «ура». А перад ад’ездам нам нават сабралі ссабойку: самагон з агурочкамі – найпрыемнейшы бонус пасля мерапрыемства. Сябры, вы нерэальныя! Разам мы дакладна пабудуем краіну для жыцця!

Што пра сустрэчы, то запланаваная цэлая серыя абмеркаванняў. Першая тэма: «Цяперашні стан, перспектывы развіцця і прававое рэгуляванне дзейнасці органаў тэрытарыяльнага мясцовага самакіравання». Калі перакласці з юрыдычнай на беларускую, выпрацоўваецца алгарытм, як вярнуць кіраванне раёнамі і гарадамі з рук акупантаў у рукі грамадзян Беларусі.

На першым мерапрыемстве абмеркавалі тэмы:
 
  • гісторыя і сутнасць мясцовага самакіравання, яго натуральнасць у побыце беларусаў (разбор прэзентацыі Фонду імя Льва Сапегі)
  • цяперашняя юрыдычная база па рэгіянальным кіраванні і самакіраванні
  • сённяшні стан органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ў канкрэтным горадзе
  • стварэнне пратэснага самакіравання на базе інстытута КОТГСаў (калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання) у канкрэтным горадзе, абарона вулічных акцый праз пасярэдніцтва КОТГСаў
  • дзейнасць у рамках мясцовага самакіравання па аднаўленні права на беларускай зямлі
 
Па выніках лекцыі актывісты дамовіліся як мага хутчэй арганізаваць КОТГСы і паўнавартасны супраціў ужо і знутры дзяржапарату.

Вы ўсе патрэбныя як альтэрнатыўнае самакіраванне для пераходу ўлады ад акупантаў да беларусаў.

Наша возьме!

Падтрымаць ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям