Заява Фонда.
Сябры, з вялікім шкадаваннем, мы вымушаныя перафарматаваць нашу працу і са штомесячнай падтрымкі перайсці на разавыя выплаты сем'ям палітвязняў. Гэта звязана з памяншэннем сумы паступаючых донатаў.
Цяпер мы будзем разглядаць і прымаць заяўкі на ўдзел у праграме дапамогі не толькі ад сем'яў з дзецьмі, але таксама ад любой сям'і, у якой ёсць палітвязень і якая раней не атрымлівала разавыя ці рэгулярныя грашовыя выплаты ад нашай арганізацыі.
За сакавік гэтага года была сабрана невялікая сума донатаў, якая будзе падзелена ў салідарным парадку паміж усімі сем'ямі, якія знаходзяцца на нашай рэгулярнай падтрымцы.
У бліжэйшы час мы занясем усе змены на сайт Фонду і апублікуем форму заяўкі на атрыманне разавай матэрыяльнай дапамогі для новых сем'яў.
Любы жадаючы можа падтрымаць сем'і палітвязняў разавым ці пастаянным донатам, а таксама прыняць удзел у праграме салідарнасці "Сябар сям'і".