Офіс Святланы Ціханоўскай запусціў агульную платформу салідарнасці Belarusplatform.org.
Калі вы жадаеце дапамагаць беларусам у барацьбе супраць рэжыма, але не ведаеце якім чынам, то прыходзьце на платформу салідарнасці Belarusplatform.org. Тут сабралі верыфікаваныя Офісам ініцыятывы, якія дапамагаюць пратэстнаму руху. Любы, хто жадае далучыцца да гэтых ініцыятыў, можа зрабіць гэта і дапамагаць па магчымасці. Платформа будзе папаўняцца.
На Belarusplatform.org ёсць і фонд “Краіна для Жыцця”. Наша арганізацыя мае адной з галоўных мэтаў дапамогу палітычным зняволеным і іх сем’ям. Гэтыя людзі апынуліся на пярэднім краі барацьбы супраць дыктатуры. Яны трапілі ў турмы, іх катавалі і працягваюць здзеквацца з іх. Яны былі асуджаны несправядліва. Іх блізкія часта заставаліся сам на сам з бяздушнай дзяржаўнай машынай. Ім патрэбная наша дапамога.
Сёння на сайце Фонда дзейнічаюць праграмы падтрымкі палітвязняў і іх родных:
- Аднаразовая дапамога валанцёрам і актывістам
- Штомесяцовая дапамога (у памеры 300 еўра) сем’ям палітзняволеных з дзецьмі
Акрамя таго, вы можаце дапамагчы:
Нягледзячы на серыю арыштаў валанцёраў нашага Фонда, мы па-ранейшаму маем разгалінаваную сістэму добраахвотнікаў у межах краіны. Дзякуючы ім, дастаўка перадач палітзняволеным і іх сем’ям з’яўляецца магчымай.
Падтрымаць беларускіх вязняў проста. Вы можаце зрабіць гэта праз некалькі клікаў на нашым сайце.
У сваю чаргу, мы гарантуем, што кожны рубель, даляр ці еўра, які вы ахвяравалі, будзе накіраваны на дапамогу палітычным зняволеным і членам іх сямей. Наша арганізацыя дае справаздачу як прыватным асобам, якія ахвяруюць сродкі на дапамогу беларусам, так і еўрапейкім гуманітарным арганізацыям. Нічога з данатаў арганізацыя не пакідае для сябе. Акрамя таго, справаздачы па нашай фінансавай дзейнасці ёсць на сайце Фонда.
Дапамагаць адзін аднаму важна. Памятайце, што толькі разам мы пабудуем Краіну для Жыцця!