Ад Магдэбургскага права да дыктатуры і назад

Актывіст фонду «Краіна Для Жыцця» Таццяна Сівачанка ў рамках праекта «Самакіраванне» расказвае, як вярнуць кіраванне з рук акупантаў у рукі простых беларусаў. Як можа і павінна працаваць самакіраванне на месцах.
 
Цягам апошніх месяцаў мы з вамі не можам збірацца ў сваіх дварах. Таму што як толькі мы збіраемся, прылятаюць бандыты ў масках, хапаюць нас і вязуць у РАУС і ІЧУ. А тады садзяць на суткі і даюць велізарныя штрафы.
 
Цяпер у іх з’явілася новая сістэма. Штрафамі і суткамі ўжо не абысціся – за чаяванне ў дварах прыцягваюць да крымінальнай адказнасці.
 
А калісьці на тэрыторыі Беларусі ўсё было зусім інакш. У нас працавала самакіраванне.
 
Давайце зазірнём у далёкую гісторыю. Яшчэ ў XV стагоддзі існавала Магдэбургскае права – адна з найбольш вядомых сістэм гарадскога кіравання. Дзякуючы ёй гарады атрымлівалі сваю юрыдычную, эканамічную, грамадска-палітычную і маёмасную незалежнасць ад феадалаў. Таму людзі жылі больш вольна, жылі лепш.

Магдэбургскае права Мінск у складзе Вялікага Княства Літоўскага атрымаў у 1499 годзе. У гэты перыяд права на самакіраванне гарадоў пачало распаўсюджвацца на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі. Мінск не быў першым з сярэднявечных беларускіх гарадоў. Да яго права на самакіраванне надалі Берасцю, Горадні, Высокаму, Магілёву і яшчэ некаторым гарадам. Магдэбургскае права праіснавала да поўнага далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. І было ліквідаванае пасля паўстання 1830 года.

У 1831 годзе ўказам імператара Мікалая I Магдэбургскае права афіцыйна адмянялася па ўсёй імперыі. А былы будынак мінскай Ратушы, у якім пазней размяшчаўся магістрат, музычная школа і тэатр, у 1852 годзе знеслі (аднавілі толькі ў 2003). На змену самакіраванню прыйшла царская Расія і дыктатура. Вось тады нас і пазбавілі права выбару і робяць так дагэтуль.

Але пра гэта пагаворым ужо наступным разам.

Падтрымаць ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям