Кароткі агляд трох месяцаў дзейнасці.
На працягу вось ужо 3 месяцаў фонд "Краіна для Жыцця" рэалізуе праграму салідарнасці "Сябар сям'і". Яе мэта - злучыць сям'ю палітвязня з чалавекам, які стане сапраўдным Сябрам і падставіць плячо падтрымкі ў чорныя для Беларусі і ўсёй Еўропы дні.
Канкрэтную сям'ю і тэрмін аказання ёй дапамогі Сябар можа абраць сам пасля падпісання з нашай арганізацыяй дамовы аб невыдаванні.
За час працы мы знайшлі 9 Сяброў.
Перыяд аказання дапамогі вар'іруецца ад 3 да 12 месяцаў. Штомесячныя выплаты складаюць ад 150 да 300 эўра.
Сёння ў нас у пошуках Сябра ёсць 15 сем'яў з дзеткамі. Сярод іх і сем'і, якія ўцяклі з Украіны. Іх родныя таксама знаходзяцца ў беларускіх турмах.
Калі вы жадаеце абраць сям'ю, азнаёміцца з гісторыямі і пачаць дапамагаць – напішыце нам.