Чаму важна прызнаваць чалавека палітвязнем?

У Беларусі адбываецца прававы дэфолт. Суды і раней не былі па-сапраўднаму незалежнымі ад прэзідэнта, аднак пасля падзей лета і восені мінулага года яны поўнасцю страцілі нават ілюзію аб’ектыўнасці. Іншае наступства прававога дэфолту – вялікая колькасць асуджаных па палітычных артыкулах. Суды штампуюць выракі пачкамі – людзей адпраўляюць у турмы на працяглыя тэрміны на самых абсурдных падставах.

Часта людзі, што былі асуджаныя, падвяргаюцца  дыскрымінацыі:
  • не могуць уладкавацца на працу
  • не могуць атрымаць крэдыт ад банка
  • церпяць ціск з боку суседзяў і сяброў, бо лічацца “крымінальнікамі”
У Беларусі  для такой з’явы існуе назва – “воўчы білет”. Атрымліваецца, што чалавек, які мае крымінальны артыкул, практычна не мае будучыні.

Прызнанне палітычнага матыву ў справе асуджанага з’яўляецца апраўданнем яго ў вачах грамадства і сусветнай грамадскасці. Такіе людзі не адчуваюць сябе ізгоямі, яны адчуваюць разуменне і падтрымку, што важна любому чалавеку.

Таксама чым больш у краіне палітвязняў, тым больш увага сусветнай грамадскасці. Гэта дапамагае вырашыць шмат надзённых задач барацьбы з рэжымам. Напрыклад, адмена чэмпіянату свету па хакеі, увядзенне санкцый і іншае.

Як прызнаць чалавека палітвязнем чытайце ў нашым матэрыяле.

Падтрымаць сем’і палітвязняў ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям