«Узяўся за яйкі – знікла масла». Наколькі адчувальная купля прадуктаў харчавання для грамадзян розных краін

Рост цэн за апошні год адчулі на сабе ўсе беларусы. Тэндэнцыя на павышэнне працягваецца ў гэтым годзе, так што ўрад прыгадаў вопыт дзевяностых і нулявых і прыняў рашэнне замарозіць цэны на некаторыя прадукты. Давайце высветлім, наколькі фінансава адчувальнае набыццё прадуктаў харчавання для грамадзян розных краін, у тым ліку і для беларусаў.

Мы стварылі кошык з асноўнымі прадуктамі харчавання і параўналі цэны ў Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і Аўстрыі на гэтыя прадукты харчавання. Мы разлічылі кошт такога кошыка і вызначылі, якую частку сваёй зарплаты прыйдзецца патраціць чалавеку ў вышэйпералічаных краінах.

У наш кошык увайшлі наступныя прадукты:
  • алей
  • малако
  • тварог
  • яйкі
  • бульба
  • морква
  • цыбуля
  • яблыкі
  • шакалад
  • туалетная папера
  • макароны
  • грэчка
  • рыс
  • цукар
  • маянэз
  • мука
  • курынае філе 
  • хлеб
Гэта няпоўны спажывецкі кошык. Але гэта тыя прадукты, якія людзі набываюць часта і для якіх у нас атрымалася сабраць поўныя звесткі, пацверджаныя фотаздымкамі. У выніку аналізу цэн было выяўлена некалькі цікавых фактаў.
 
 
Табліца. Цэны на тавары з кошыка ў Беларусі, Польшчы, Аўстрыі, Літве і Латвіі (у еўра)
  Прадукты Беларусь Польшча Літва Латвія Аўстрыя Алей 1 л 1,71 1,52 0,99 1,66 2,19 Малако 1 л 0,49 0,35 0,59 0,85 0,99 Тварог (250г) 0,50 0,87 0,70 0,95 0,89 Яйкі 1 д 0,89 1,23 0,79 1,79 1,69 Бульба 1 кг 0,38 0,87 0,59 0,35 0,99 Цыбуля 1 кг 0,37 0,54 0,90 0,34 0,99 Морква 1 кг 0,44 0,59 0,90 0,69 1,19 Яблыкі 1 кг 0,90 0,65 1,5 0,98 1,30 Шакалад (плітка) 0,64 0,83 1,13 1,05 1,19 Туалетная папера (8шт) 2,84 1,74 0,79 2,79 1,99 Макароны 500 гр 0,79 0,85 1,24 1,19 0,79 Грэчка 1 кг 1,08 1,66 1,99 2,49 1,89 Рыс 1 кг 0,66 0,72 1,41 1,79 1,30 Цукар 1 кг 0,55 0,52 0,79 0,75 0,95 Маянэз 250 мл 0,56 0,72 0,69 0,79 0,99 Мука 1 кг 0,42 0,72 0,45 0,95 0,39 Курынае філе 1 кг 3,16 6,54 4,19 5,98 9,98 Хлеб 0,5 кг 0,32 0,70 0,40 0,99 0,89 Сума за ўвесь кошык (еўра) 16,7 21,9 20,04 26,35 30,59 Доля ў сярэдняй за (%) 4,6 2,5 2,1 3,3 1,7  
 
Наогул беларускія цэны ніжэй за еўрапейскія, аднак за некаторыя тавары ў Беларусі прыйдзецца аддаць больш грошай.
 
Так, туалетная папера ў Беларусі каштуе даражэй, чым у Польшчы, Літве, Латвіі і Аўстрыі. Алей у нашай краіне прадаецца таксама па вельмі высокай цане (толькі ў Аўстрыі вышэй). А вось у Літве, напрыклад, алей каштуе амаль у два разы танней, чым у Беларусі.

Сярод краін у рамках даследавання, Аўстрыя аказалася краінай з самымі высокімі цэнамі. Асабліва на прадукты харчавання. Так, за курынае філе ў Аўстрыі трэба будзе вылажыць амаль у тры разы больш, чым у Беларусі. Затое некаторыя прадукты – муку або макароны – танней за ўсё можна набыць менавіта ў Аўстрыі.
 
Самыя нізкія цэны пасля Беларусі на прадукты ў Літве, падобная сітуацыя і ў Польшчы. У Латвіі шмат тавараў з кошыка маюць самую высокую цану, у гэтай краіне аказаліся даражэйшымі яйкі, тварог, грэчка, рыс, мука, хлеб.
 
Самы высокі кошт усяго кошыка ў Аўстрыі – 30,59 еўра, далей ідзе Латвія – 26,35 еўра, Польшча – 21,9 еўра, Літва – 20,04 еўра. Самы нізкі кошт усяго кошыка ў Беларусі – 16,7 еўра.
 
Зразумела, што толькі параўнаць цэны не мае ніякага сэнсу, бо нават самыя вялікія кошты могуць падавацца прымальнымі пры адносна высокім заробку. Таму мы параўналі кошт усяго кошыка з сярэдняй заработнай платай у гэтых краінах і высветлілі, колькі працэнтаў ад сваёй зарплаты чалавеку неабходна выдаткаваць на гэты кошык.
 
У 2020 годзе сярэдні заробак нета (пасля выліку ўсіх падаткаў і выплат) склаў:
 
  • Аўстрыя 1777.82 €
  • Латвія 783 €
  • Літва 930 €
  • Польшча 852 €
  • Беларусь 359 €
         
На падставе гэтых даных атрымліваем дзіўную выснову:
 
Аўстрыйцы, якім даводзіцца набываць прадукты па адным з самых высокіх цэн, выдаткуюць толькі 1,6% ад сваёй чыстай заработнай платы на пакупку ўсяго кошыка. Літоўцы і палякі выдаткоўваюць крыху болей за 2% даходаў на выбраныя намі прадукты. Выдаткі латвійцаў складуць 3,3% ад іх зарплат, а вось беларусы заплацяць за такі кошык 4,6% сваіх даходаў. Атрымліваецца, што нам складаней за ўсё жыць і пры гэтым мы маем самыя нізкія цэны.
 
Калі ўлічыць апошнія даныя белстата, 45,5% насельніцтва Беларусі жывуць на суму менш за 500 беларускіх рублёў у месяц, што ў эквіваленце складае 161 еўра. Калі перанесці разлікі не на сярэднюю заработную плату ў Беларусі, а на ўзровень рэальных наяўных даходаў, то палове беларусаў давядзецца выдаткаваць на сабраны намі кошык крыху болей 10% сваіх грошай.
 
Такое параўнанне наглядна паказвае, наколькі высокія цэны ў Беларусі адносна беларускіх заработных плат. Аднак замарозка цэн, якая усур’ёз заклапаціла Лукашэнку, выклікае дэфіцыт. Тады знікнуць не толькі яйкі і масла, але і іншыя прадукты са спісу сацыяльна-значных тавараў, што ў выніку прывядзе да чарговага павышэння цэн.

Дапамагчы працы фонду можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду