«Polaris. Лідэр грамадзянскіх ініцыятыў»

Каманда фонду "Краіна для Жыцця" запускае адукацыйны курс. Далучайцеся!

Мы ведаем, што ў беларусаў шмат ідэй, якія вартыя рэалізацыі. Але не заўсёды зразумела, з чаго менавіта пачаць і якім шляхам ісці. На нашым курсе мы абмяркуем розныя фактары, якія ўплываюць на прыняцце рашэнняў, вядзенне бізнэсу, палітычных і грамадзянскіх кампаній. Дапаможам знайсці групу падтрымкі для рэалізацыі вашых праектаў.

Ва ўмовах, ганенняў і ліквідацыі некамерцыйных арганізацый у Беларусі, мы імкнемся даць магчымасць зносін з аднадумцамі.

Мы прапануем узяць удзел у гэтым праекце кожнаму беларусу, дзе б ён не знаходзіўся.

Праграма курса запланавана на сакавік 2022 года, заняткі будуць праходзіць у панядзелак, аўторак і чацвер з 18.30 да 21.00 па Мінску. Напрыканцы праграмы зробім воркшоп: абмяркуем усё пачутае і пагаворым аб тым, як асабіста вы можаце выкарыстоўваць атрыманыя веды.

Удзел вольны, але колькасць месцаў моцна абмежавана! Мы збіраем лектараў - сапраўдных прафесіяналаў у сваёй справе, дапамагаем у рэалізацыі праектаў (у тым ліку падказваем, як і дзе шукаць неабходныя рэсурсы). Удзельнікі, калі гатовыя ўзяцца за справу, зараджаюцца на сур'ёзную працу, назапашваюць веды і дзейнічаюць у звязку з намі.

Форма для рэгістрацыі тут. Раскажыце, чаму менавіта вас мы мусім бачыць на нашым курсе, а яшчэ падзяліцеся гэтай інфармацыяй з сябрамі.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям