Самакіраванне - будучыня новай Беларусі, у якім кожны чалавек адказны за тое, што адбываецца ў яго асяроддзі пасялення - двары, вёсцы, раёне.
Дзякуй за тое, што вы так актыўна ўдзельнічаеце ў абмеркаваннях і пішаце звароты ў выканкамы. Мы бачым, што ўсё больш людзей далучаецца да тэмы мясцовага кіравання і таму мы рыхтуем спецыяльна для вас бясплатны навучальны анлайн курс, у якім разгледзім такія пытанні як:
- Што такое мясцовае кіраванне і самакіраванне
- Віды мясцовага кіравання і самакіравання;
- Асноўная нарматыўна-прававая база
- Тэрыторыя дзейнасці мясцовага кіравання і самакіравання
- Рэферэндумы, як від мясцовага самакіравання
Для чаго гэта трэба?
Мы лічым, што мясцовае самакіраванне - гэта аснова дабрабыту і росквіту грамадства. Хто, як ні людзі ў сваім двары, раёне ці вёсцы, ведаюць што менавіта ім трэба? Хто, як ні яны, павінны вырашаць, куды накіраваць іх падаткі?
Фонд "Краіна для Жыцця" ставіць сваёй мэтай асвета людзей, павышэнне іх грамадзянскай адказнасці праз падобныя адукацыйныя праграмы.
Пасля таго, як вы пройдзеце поўны курс навучання з усімі заданнямі, вы атрымаеце сертыфікат ад нашай школы.
*Зусім хутка адкрыем папярэднюю рэгістрацыю на наш курс. Увага! Колькасць месцаў будзе абмежавана, не прапусціце!
Дапамагчы працы Фонда можна ТУТ.