Праграма салідарнасці "Сябар сям'і".
Сябры, фонд "Краіна для Жыцця" працягвае шукаць варыянты падтрымкі палітвязняў і іх сем'яў з дзецьмі ва ўмовах нарастаючых рэпрэсій. Праграма салідарнасці "Сябар сям'і" - гэта працяг праекта па штомесячнай матэрыяльнай падтрымцы сем'яў палітвязняў.
У чым сутнасць новага праекту?
Пад апекай Фонду знаходзяцца сем'і з дзецьмі, якім штомесяц выплачваецца па 300 еўра. Гэтая падтрымка разлічана на 12 месяцаў з моманту першага плацяжу. Пасля чаго на месца гэтай сям'і бярэцца наступная з ужо сфарміраванай чаргі. Але што рабіць першай сям'і? Яна працягвае мець патрэбу ў падтрымцы, таму што блізкія па-ранейшаму знаходзяцца ў палоне рэжыму. Вось у такім выпадку і патрэбная праграма салідарнасці "Сябар сям'і".
Хто можа стаць Сябрам сям'і?
Сябар сям'і - гэта чалавек з любой часткі свету, які хоча дапамагчы сям'і палітвязняў. Пры гэтым у яго няма кантактаў гэтых людзей, ці ёсць складанасці ў пераводзе грошай з-за мяжы ў Беларусь. У гэтым выпадку Сябар сям'і бярэ пад сваю апеку сям'ю з нашага спісу на адзін з прапанаваных часавых перыядаў (3, 6, 9 ці 12 месяцаў) і аказвае ёй фінансавую падтрымку праз Фонд.
Сябры, будзьце тым самым чалавекам, які няхай і на час, але стане самым блізкім сябрам адной з сем'яў палітвязняў.
Прачытаць падрабязней аб праграме і стаць Сябрам сям'і тут.