Працягваем праект “Вернемся ў прававое рэчышча”. Юрыст фонду “Краіна для Жыцця” Марына Нікандрына расказвае пра распаўсюджаную праблему сучаснай Беларусі – затрымку заробкаў. Што ж рабіць тым, хто сутыкнуўся з такой з’явай, а таксама як пазбегнуць выплат гатовай прадукцыяй?
Своечасова выплачаны заробак – гэта парадак і стабільнасць у грамадстве. Але на беларускай выспе стабільнасці праз некампетэнтнае кіраўніцтва і складаную эканамічную сітуацыю, затрымка заробкаў набывае хранічны характар. Работнікам месяцамі нясвоечасова выплачваюць зарплату, а іх сем’і аказваюцца ў складаным матэрыяльным становішчы.
Дык што ж рабіць, калі вам не плацяць заробак? Збярыце як мага больш дакументаў, магчыма, вам усе і не спатрэбяцца, але лепш мець арыгінал кантракта, разліковыя лісткі, копію прыказа аб прыёме на працу, копію табеля працоўнага часу, палажэнне аб прэміраванні, даведку са звесткамі пра месца працы, суме і тэрмінах выплаты зарплаты. Па сысканне па выплатах вы можаце звяртацца ў камісію па працоўных спрэчках, да натарыуса або ў суд у трохмесячны тэрмін са дня, калі даведаліся, або павінны былі даведацца, пра парушэнне свайго права.
Вы можаце звярнуцца і па сканчэнні пазначанага тэрміну, калі ў вас ёсць доказы прызнання наймальнікам запазычанасці, у тым ліку і за тэрмін большы трохмесячнага. Калі ў арганізацыі створаная камісія па працоўных спрэчках, і вы сябра прафсаюза, то гэта абавязковы першасны орган для разгляду працоўнай спрэчкі. Калі не, то вам вырашаць, звярнуцца ў камісію ці адразу ў суд. У камісію па працоўных спрэчках вы падаеце заяву, якая павінна быць абавязкова зарэгістраваная. Спрэчку камісія абавязаная разгледзець цягам дзесяці дзён. За аналагічны час ад дня ўручэння копіі дадзенага рашэння яно можа быць абскарджана работнікам або наймальнікам у судзе.
Рашэнне павінна быць выканана наймальнікам не пазней 3 дзён пасля заканчэння тэрміну на абскарджванне. Калі наймальнік не спраўляецца ў тэрмін, то камісія выдасць вам пасведчанне, якое мае сілу выканаўчага ліста. Таксама вы маеце права звярнуцца да любога натарыуса ў Рэспубліцы Беларусь з заявай аб здзяйсненні выканаўчага надпісу. Пры гэтым вы будзеце вызвалены ад аплаты натарыяльнага тарыфу.
Для здзяйснення выканаўчага надпісу вы павінны прадставіць натарыусу даведку са звесткамі аб месцы працы, суме запазычанасці па налічаным, але нявыплачаным заробку, тэрмінах выплаты, падпісаную кіраўніцтвам арганізацыі і галоўным бухгалтарам. Па законе наймальнік абавязаны выдаць даведку аб запазычанасці па зарплаце цягам 5 каляндарных дзён. Таму, каб вам не змаглі адмовіць, падайце пісьмовую заяву аб выдачы гэтай даведкі. Пры немагчымасці падачы натарыусу такога дакумента, вам будзе адмоўлена ў здзяйсненні выканаўчага надпісу.
Тады неабходна звярнуцца ў суд з іскавай заявай аб спагнанні нявыплачанага заробку. Такая заява падаецца ў суд па месцы знаходжання наймальніка. Зварот у суд для вас таксама будзе бясплатным, вы вызваляецеся ад аплаты дзяржпошліны.
А для таго, каб спыніць парушэнні заканадаўства ў сферы выплат і прыняць меры па прыцягненню службовых асоб да адміністратыўнай адказнасці за затрымку, варта звярнуцца ў дзяржаўныя органы нагляду. Да іх належаць:
Акрамя нявыплатаў, ва ўмовах рабства таксама практыкуецца замена грашовай аплаты натуральнай. Яна дапускаецца толькі па вашай згодзе. Але абавязковага пісьмовага афармлення згоды не патрабуецца, таму яно можа быць і вусным. Калі работнік атрымаў натуральную аплату і не абскардзіў, гэта расцэньваецца як згода. Таму калі вам выдалі заробак не грашыма, а прадукцыяй, кажыце і пішыце наймальніку, што вы з гэтым нязгодныя. Але агулам зараз праца за ежу ў краіне, якая стала падобная да вялікай турмы, ужо ўвайшла ў норму!
Кожнаму работніку, афіцыйна занятаму па кантракце або працоўнай дамове, дзяржава гарантуе мінімальны заробак, прадугледжаны заканадаўствам. На першага студзеня 2021 года ён складае 400 рублёў. Калі налічана менш мінімалкі, наймальнік абавязаны здзейсніць даплату да гэтай сумы. Але і тут улады знайшлі выйсце, каб не плаціць нават гэты мінімум. Вас проста пераводзяць на чатырохдзённы графік альбо паўстаўкі, і атрымліваць вы будзеце прапарцыянальна адпрацаванаму часу.
Але ўсё ж, калі вы працуеце на поўную стаўку, але пры гэтым атрымліваеце менш мінімальнага заробку, вашы правы парушаныя. Звязаныя з гэтым сітуацыі вырашаюцца ў камісіі па працоўных спрэчках або ў судзе. Пішыце скаргі, звяртайцеся ў органы, адказныя за выкананне заканадаўства аб працы, абараняйце свае правы.
Кагосьці пераводзяць на чатырохдзёнку, кагосьці пазбаўляюць прэмій, камусьці замяняюць выплаты прадукцыяй, а камусьці ўвогуле не выплачваюць заробак або звальняюць за грамадзянскую пазіцыю. Цяпер нам вырашаць, выдаткоўваць падаткі на армію дармаедаў, якія збіваюць свой народ, верталёты і 17 рэзідэнцый, ці працягнуць змагацца, каб жыць у свабоднай краіне з годнай аплатай працы.
Дапамагчы рабоце Фонду можна ТУТ.

- Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы
- Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай ахове насельніцтва
- Пракуратура
- Камітэт дзяржаўнага кантролю