У пятніцу на Ратушнай плошчы Вільні прайшла дабрачынная акцыя, прысвечаная гадавіне пачатку жаночых пратэстаў.
“Рэвалюцыя з жаночым тварам”. Менавіта так называецца калекцыя дызайнераў пад кіраўніцтвам Сашы Варламава. Яе прадэманстравалі публіцы беларускі ў чырвона-белай вопратцы з партрэтамі палітвязняў.
Многія з гэтых жанчын год таму выйшлі на вуліцы Мінска на першы такі марш у сталіцы нашай краіны. У далейшым усе яны вымушаныя былі пакінуць радзіму з-за пераследу з боку нелегітымнай улады. Пакінуць, але захаваць веру ў перамогу і хуткае вяртанне дадому.
Таксама гледачы, якія прыйшлі да Ратушнай плошчы ўбачылі герояў Новай Беларусі ў майках з прынтамі ад Уладзіміра Цэслера. У акцыі прынялі ўдзел і супрацоўнікі нашага Фонда разам з дзецьмі - у кепках і цішотках «Краіна для Жыцця».
Усе атрыманыя ад дабрачыннай акцыі сродкі пойдуць на дапамогу сем'ям палітвязняў. Мы дзякуем кожнаму, хто ўдзельнічаў у арганізацыі гэтага мерапрыемства і кожнаму, хто падтрымлівае беларусаў у гэты нялёгкі час!
Дапамагчы палітвязням можна ТУТ.
Дапамагчы сабраць дзяцей палітвязняў у школу можна ТУТ.