Сайт, новыя спікеры і палаючыя дэдлайны

Што новага на курсе «Polaris».

Сябры, рады паведаміць, што ў нас запрацаваў сайт, на якім вы можаце падрабязней вывучыць праграму адукацыйнага курса, пазнаёміцца ​​са спікерамі і заняць сваё месца ў працэсе навучання.

Менш за два тыдні засталося да канца прыёму заявак. Далей мы будзем вывучаць ідэі праектаў, адбіраць удзельнікаў, фармаваць групы і бліжэй знаёміць вас з умовамі навучання, праграмай матывацыі і далейшымі перспектывамі.

Запрашаем выпрабаваць свае сілы кожнага, у каго ёсць патрэба рэалізаваць унутраны патэнцыял і дапамагчы станаўленню ў Беларусі грамадзянскай супольнасці!

Не ўпэўненыя ў сваіх сілах - усё роўна абавязкова праходзьце рэгістрацыю. Мы паспрабуем знайсці індывідуальны падыход і раскрыць патэнцыял кожнага.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям