Спікеры курса "Polaris"

Працягваем расказваць пра наш новы праект «Polaris. Лідэр грамадзянскіх ініцыятываў». На сёння ўдзел у ім пацвердзілі паўтузіна вядомых лектараў. 

Вось яны:
  • Аляксандр Кныровіч - прадпрымальнік, MBA - магістр бізнес-адміністравання
  • Мікалай Халезін - арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Policy Hub, драматург, рэжысёр
  • Наталля Скібская - псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, супервізор
  • Яўген Красулін - кандыдат гістарчыных навук
  • Ілля Дабратвор - паліттэхнолаг, журналіст-фрылансер, актывіст
  • Пётр Жылінскі - гісторык-палітолаг, юрыст
  

  

  

У праграму курса ўваходзяць наступныя дысцыпліны:
  • Заканадаўства РБ
  • Заканадаўства ЗША і ЕС
  • Заканадаўства РФ
  • Гісторыя Беларусі
  • Гісторыя ў асобах: асноўныя ўплывовыя фігуры на сусветнай арэне
  • Мэнэджмент у палітычных кампаніях
  • Публіцыстыка і асновы публічных выступаў
  • Асновы сцэнічнай гаворкі і акцёрскага майстэрства
  • Псіхалогія і канфлікталогія SMM у палітычных кампаніях

Праграма курса разлічана на сакавік 2022 года, заняткі будуць праходзіць 2-3 разы на тыдзень па будніх днях у вячэрні час. У канцы праграмы абмяркуем усё пачутае і пагаворым аб тым, як асабіста вы можаце выкарыстоўваць атрыманыя веды.

Сябры, калі вам гэта цікава, спяшайцеся далучыцца! Форма для рэгістрацыі тут. Удзел бясплатны, але колькасць месцаў моцна абмежавана. Раскажыце, чаму менавіта вас мы мусім бачыць на нашым курсе, а яшчэ падзяліцеся гэтай інфармацыяй з сябрамі.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям