Карціна неверагоднай мастачкі Вольгі Якубоўскай.
Дадзеная праца створана па матывах малюнка аднаго з палітвязняў і прымеркаваная да Дня маці і нашай акцыі “Кветкі для мамы, чый сын за кратамі”. Сама карціна, яе назва і тое, што гэта малюнак палітвязьня - вельмі сімвалічна. Бо ў нас ва ўсіх сапраўды адзін месяц, адна бяда і адна мэта.
Наш Фонд штодня працуе над дапамогай палітвязням і іх сем’ям. Яны не засталіся сам-насам з бядой – мы разам. Фонд “Краіна для Жыцця” заўсёды гатовы падставіць плячо. Мы робім тое, што можам, выкарыстоўваючы тое, што маем і знаходзячыся там, дзе мы ёсць.
Мы штомесяц падтрымліваем сям’і фінансавай дапамогай, прадуктамі харчавання, перадачамі, а таксама інфармацыйна і маральна. І ў Дзень маці нам вельмі захацелася падтрымаць матуль яшчэ і цяплом.
Сябры, мы вельмі просім Вас прыняць удзел у акцыі і аплаціць адзін або некалькі букетаў кветак для сем’яў зняволеных. У нашых спісах ужо больш за 70 чалавек і гэта толькі па адной вобласці Беларусі.
Калі вы не можаце дапамагчы фінансава – калі ласка, падзяліцеся інфармацыяй, проста распаўсюдзьце гэтую спасылку пра акцыю (менавіта спасылку, рэпост не абавязковы, не забывайцеся, што Telegram-канал прызнаны экстрэмісцкім).
Дзякуй! Калі мы разам – мы ўсё зможам!