Удзел у якасці спікераў курса «Polaris» пацвердзілі Вадзім Пракоп'еў і Алена Жываглод

Сёння свой удзел у якасці спікераў курса «Polaris» пацвердзілі Вадзім Пракоп'еў і Алена Жываглод.

Мы выбіраем не проста лектараў, а сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы. Мэта курсу заключаецца ў тым, каб дапамагчы кожнаму ўдзельніку, незалежна ад ягонай краіны пражывання, знайсці сваю нішу ў барацьбе за ўсталяванне дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі. Мы даем магчымасць для адкрытых зносін з экспертамі і дапамогу ў арганізацыі ўласнага сацыяльнага, палітычнага або бізнес-праекта, які будзе паспяховы.

Удзел бясплатны, але мы набіраем усяго 90 вучняў. Для лепшага навучання і індывідуальнага падыходу яны будуць падзелены на групы па 10-20 чалавек. Адзінае патрабаванне – вы павінны старанна вучыцца і паказаць нам вынік навучання.

Лепшым слухачам па выніках курса мы акажам практычную дапамогу ў рэалізацыі вашых праектаў. З усімі астатнімі будзем падтрымліваць сувязь і дамо прыярытэтную магчымасць удзельнічаць у іншых нашых адукацыйных праграмах.

Зарэгістравацца ТУТ, прыём заявак дзейнічае да поўнага набору на курс.

Спяшайцеся, месцаў усяго 90, палова з іх ужо занятая. Рэпост вітаецца.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям