“Вернемся ў прававое рэчышча”. Што рабіць, калі прыйшла позва

Працягваем праект “Вернемся ў прававое рэчышча”. Юрыст фонду “Краіна для Жыцця” Марына Нікандрына  расказвае, што рабіць, калі вас позвай выклікаюць у ДФР, пракуратуру або следчы камітэт.

Ва ўмовах прававога дэфолту ўсё больш людзей выклікаюць у розныя структуры: ДФР, пракуратуру і следчы камітэт. Вы можаце быць запрошаны ў якасці сведкі, падазраванага або абвінавачанага, а яшчэ для прафілактычнай гутаркі. Давайце разбяромся, як павінны выклікаць і што з гэтым рабіць.
Сведка, падазраваны або абвінавачаны выклікаюцца позвай. У ёй павінна быць пазначана назва органа, які яе выслаў, інфармацыя пра час і месца прыбыцця, дадзеныя асобы, якая накіравала позву, наступствы нез’яўлення. Позва ўручаецца выклікаемай асобе пад распіску або любому паўналетняму члену яго сям’і.

Выклікаць могуць і праз адміністрацыю ўстановы, дзе чалавек вучыцца або працуе. Могуць выклікаць пры дапамозе смс і тэлефанавання. Па тэлефоне ўдакладніце пасаду і прозвішча супрацоўніка, які вам тэлефануе. І ў межах тэлефоннага званка асоба, якая выклікае вас, абавязана пазначыць усе абставіны, якія павінны быць пазначаны ў позве.

Калі вы не хочаце прыходзіць па тэлефанаванні, тады можаце сказаць, што няма магчымасці запісаць інфармацыю і папрасіце накіраваць вам выклік у пісьмовым выглядзе. Калі няма паважлівай прычыны нез’яўлення, то па позве лепш з’явіцца. У выпадку нез’яўлення па выкліку без значнай прычыны, фізічная асоба, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, можа быць можа быць дастаўленая прымусова праваахоўнымі органамі.

Часам вам могуць патэлефанаваць і папрасіць пагутарыць пра вашага сябра або сваяка. Пры гэтым не агучваюць ваш статус  і чаму вас запрашаюць, у гэтым выпадку у вас ёсць права адмовіцца. Незалежна ад таго у статусе сведкі, падазраванага або абвінавачанага вас запрашаюць, вы маеце права скарыстацца паслугамі адваката.

Калі вы ў статусе  падазраванага або абвінавачанага, то вам адвакат можа быць дадзены бясплатна. Таксама вас могуць запрасіць у пракуратуру для прафілактычнай гутаркі (гэта вуснае тлумачэнне грамадзяніну грамадскай небяспекі падрыхтоўкі і здзяйснення правапарушэнняў, прававых наступстваў, якія надыходзяць у выніку здзяйснення правапарушэнняў, а таксама перакананне грамадзяніна ў недапушчальнасці іх здзяйснення).

У сённяшніх рэаліях супрацоўнікі пракуратуры паспрабуюць пераканаць вас у тым, што наш нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг адносіцца да забароненай сімволікі. Таксама вам могуць распавесці пра “адзенне забароненых колераў, небяспеку чаявання ў двары і пра тое, як трэба любіць радзіму і нелегітымнага прэзідэнта”. На гутарку таксама лепей прыйсці, інакш гэта будзе разглядацца, як непадпарадкаванне службовай асобе.

Для гутаркі вас могуць выклікаць таму, што вы “нядобранадзейны грамадзянін” і сваім ладам жыцця даяце падставы меркаваць, што можаце здзейсніць правапарушэнне – захочаце выйсці у двор або надзець белую сукенку з чырвоным поясам. Па выніках складуць пратакол і дадуць вам яго на подпіс. Уважліва вывучайце, што вам прапануюць падпісваць.

Дапамагчы рабоце Фонду можна ТУТ.

Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду