Вось ужо некалькі дзён адкрыты шэлтэр фонду "Краіна для Жыцця", у якім жывуць мамы з дзецьмі, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне. Амаль усе яны прыехалі з усходу ці поўначы краіны - Харкава, Кіева, Чарнігава.
Дзеці бачылі смерць і разбурэнні, пабывалі пад абстрэламі і бамбёжкамі. Вядома, гэта вельмі негатыўна адбілася на іх псіхалагічным стане - маленькія насельнікі шэлтэра напалоханы і знаходзяцца ў стане стрэсу. Хтосьці баіцца застацца адзін у пакоі, хтосьці беспадстаўна плача. Ім патрэбна дапамога.
Сябры, калі сярод вас ёсць дзіцячы псіхолаг, просім адгукнуцца. Лпешым быў бы варыянт з жывымі зносінамі (наш шэлтэр размешчаны ў Варшаве), але магчымы і фармат дапамогі ў рэжыме анлайн.
Калі ласка, не праходзьце міма. Звязацца з намі вы можаце праз адміністратара шэлтэра Ганну @Feboronok (кантакт у тэлеграм).