Эксперт у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістр эканомікі Аліса Рыжычэнка разважае пра сакральныя беларускія “па пяцьсот”.
Лукашэнка ўжо не першы год абяцае нам годную аплату працы (дакладней, усім па 500 $). І вось у яго амаль гэта атрымалася, прынамсі на паперы. У адпаведнасці са звесткамі Белстата па выніках года (яны апублікаваныя на сайце ведамства ў выглядзе такой табліцы) беларус у сярэднім зарабляе 1250,9 Br. Але ёсць нюанс. Гэта намінальны заробак, з якога неабходна яшчэ адняць 13% падаходнага падатку і 1% у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. У выніку атрымліваем на рукі 1075,7 беларускіх рублёў, што па курсе $ за 2020 год склала 440 $. Прычым, гэта заробак агулам па краіне. Ёсць рэгіёны, дзе сітуацыя горшая.
У 2020 годзе самыя нізкія заробкі атрымалі жыхары Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Пасля выліку падаткаў і пераводу гэтай сумы ў валюту атрымліваем 360 $ і 372 $ адпаведна. Яшчэ адзін цікавы факт пра рэальныя наяўныя даходы беларусаў – амаль палова насельніцтва (46,4%) мае ў распараджэнні менш за 500 рублёў на жыццё ў месяц (прыблізна 190 $).
Не зусім зразумела, як у Белстата атрымалася вывесці такі высокі ўзровень сярэдняга заробку па краіне. Магчыма, справа ў велізарных даходах чыноўнікаў і кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў? Тады як заробкі простых людзей усё яшчэ застаюцца на вельмі нізкім узроўні.
Калі ўлічыць эканамічную сітуацыю ў краіне, вера ў тое, што беларусы калі-небудзь атрымаюць па 500 $, слабее з кожным днём. Найстрашней тое, што палітычны і эканамічны крызіс вядзе да далейшага зніжэння рэальных даходаў насельніцтва.
А цяпер давайце паглядзім на заробкі “прагнілага” Захаду. У нашых суседзяў усё выглядае не так ужо і радасна праз пандэмію каронавіруса і абмежаванняў, якія пастаянна ўводзяцца па краінах. Аднак нават пра такія заробкі беларусам можна толькі марыць, пакуль ва ўладзе рэжым Лукашэнкі.
Польшча. Паводле афіцыйных звестках польскага Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення, сярэдні ўзровень заробку па краіне за 2020 год пасля выліку ўсіх падаткаў склаў 3847,48 злотых або 915 $.
Латвія. Паводле афіцыйных звестках латвійскага Цэнтральнага статыстычнага бюро, сярэдні заробак у Латвіі ў 2020 годзе пасля выплаты ўсіх падаткаў складае 793 еўра, што складае 931 $.
Літва. У Літве сярэдні ўзровень заробку па краіне за 2020 год склаў каля 915 еўра пасля выліку ўсіх падаткаў. У пераліку на даляры атрымліваем 1074 $.
Нямеччына. У падрабязнай справаздачы StepStone пра заробкі ў Нямеччыне за 2020 год, паведамляецца, што ў 2020 узровень сярэдняга заробку па краіне склаў 4898,75 еўра да выліку падаткаў. Пасля ўсіх вылікаў грамадзяне Нямеччыны атрымліваюць каля 2885 еўра ў месяц, што ў пераліку на даляры складае 3387 $.
Раней мы ўжо параўноўвалі цэны ў Беларусі і краінах-суседках. Тым, каму лянота пераходзіць па спасылцы, нагадаем, што яны цалкам параўнальныя. Розніца ж у заробках відавочная.
Дапамагчы працы Фонду можна ТУТ.