Заява Фонда.
Сябры, каманда фонду "Краіна для Жыцця" прыняла складанае рашэнне аб закрыцці гэтай праграмы.
Прычынаў некалькі. Па-першае, змяншэнне паступлення колькасці данатаў (з гэтай жа прычыны мы перафарматавалі сваю працу па падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў). У такой сітуацыі ахвяраванні, якія ўсё ж прыходзяць значна патрэбней палітвязням і іх сем'ям. Другая прычына - страта гэтай праграмай сваёй актуальнасці.
За ўвесь перыяд выплачана матэрыяльная дапамога 286 валанцёрам і актывістам перадвыбарных штабоў, валанцёрам Акрэсціна і ініцыятывы "Сумленныя людзі". Агульная сума выплат склала 87751 еўра. Новыя заяўкі амаль не прыходзяць і праграма проста паступова вычарпала сябе.
Нагадваем пра дзейныя на дадзены момант праграмы Фонду:
1. Разавая дапамога для палітвязняў і іх сем'яў
2. Праграма салідарнасці "Сябар сям'і"
3. Летнія канікулы па праграме "Культурнага абмену" для дзяцей палітвязняў, актывістаў і ўдзельнікаў стачкі