Завершаны першы этап праекта "Polaris"

Сябры, вось і прайшлі заключныя лекцыі ў рамках курса "Polaris". Так што сёння мы з гонарам і лёгкім сумам паведамляем аб завяршэнні першага этапа нашага адукацыйнага праекта. На працягу больш за два месяцы выдатныя спікеры расказвалі слухачам аб вядзенні бізнесу, стварэнні і функцыянаванні палітычных і грамадзянскіх кампаній, розных фактарах, якія ўплываюць на прыняцце рашэнняў.

Усяго прайшлі 73 лекцыі сумарнай працягласцю 109 гадзін. Мы верым, што яны былі карысныя і цікавыя. А яшчэ мы не развітваемся. Сёння беларусам патрэбны сапраўды народныя пераўтварэнні ў самых розных сферах грамадскага жыцця, а яшчэ кампетэнтныя спецыялісты, якія прывесці гэтыя змены ў рэальнасць. А значыць, наперадзе другі этап праекту "Polaris". Сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце і ў сацсетках і да сустрэчы!

А напрыканцы - меркаванні слухачоў курса. Працаваць з вамі было весела і цікава.


"Хачу сказаць дзякуй за арганізацыю лекцый. Цяпер якраз плануем праводзіць мерапрыемства і бачу, што пачынаю рабіць інакш і думкі куды больш структуральна ідуць."

"Курс вельмі спадабаўся, шмат чаго адкрыла для сябе. 3 разы на тыдзень, жорстка, 2 на мой погляд было б аптымальна. Хацелася б працяг праграмы, было б здорава. Вялікі дзякуй!"

"Я лічу, што курсы "Polaris" вельмі дапамаглі мне не толькі пашырыць кругагляд і атрымаць новыя актуальныя веды, але і сталі каталізатарам рэалізацыі маіх ідэй, якія ўжо сталі рэальнымі планамі. Я адчуваю, што ўмею, магу і хачу дзейнічаць. Таксама мне прыемныя зносіны з новымі людзьмі. Дзякую за недарма скарыстаны час”.

"Думаю, што такія тэмы як менеджмент, стратэгія ў бізнэсе і маркетынг павінны быць не тэорыяй з кніжкі, а несці практычную каштоўнасць (бяры і рабі), каб людзі маглі прымяніць кейсы з гэтых урокаў і зрабіць свае праекты больш паспяховымі. У тым выглядзе, у якім яны ёсць зараз - не ўяўляюць цікавасць. Калі прыходзіць эксперт, хочацца, каб ён падзяліўся чымсьці, што паспяхова працуе ў яго і што можна ўкараніць - абмен вопытам, ідэямі".

"Выдатная арганізацыя, цікавыя спікеры і ў цэлым выдатная ідэя курсаў".

"Не хапіла сучасных падыходаў (да складання тых жа бізнес-планаў ёсць крытэрыі не беларускія, а Еўрапейскія, у маркетынгу таксама шмат цікавых інструментаў, якія можна было б абмеркаваць (з пункту гледжання прасоўвання). Думаю, больш каштоўна ведаць пра новыя фішкі і магчымасці і працаваць у сучасным свеце)".

"Курс вельмі насычаны і шмат неабходных пытанняў уздымалася тут і шмат слушных парадаў давалася". Цікавыя тэмы і добры ўзровень экспертаў. Але тэмы вельмі розныя, паміж сабой ніяк не звязаныя. Інфармацыя тэарэтычная, не замацоўвалася практычнымі заняткамі". 

"У ўдзельнікаў было мала магчымасцяў для знаёмства паміж сабой і актыўнай камунікацыі, нэтворкінгу. Не зусім пакуль зразумела, які далейшы працяг з праектамі. Дзякуй за цікавы праект і працу!"

"Сумбурна. Штодня, што не заўсёды зручна. Адсутнасць магчымасці паслухаць у запісе прапушчаныя заняткі. Не стварылася адчування цэласнасці праграмы навучання".

"У цэлым курс спадабаўся, як для агульнага развіцця, усяго патроху. Хацелася б іх падзяліць па тэмах і рабіць спецыфічныя курсы, каб сканцэнтраваць увагу на тым, што канкрэтна цікавіць, напрыклад, толькі маркетынг".

"Выдатны і займальны курс з прафесіяналамі сваёй справы. Кожны занятак закранаў важныя пытанні і быў жывым і цікавым. Час пралятаў вельмі хутка. Думаю, кожны эксперт варты свайго асобнага канала, каб дзяліцца досведам і ведамі. Хочацца выказаць вялікую падзяку арганізатарам і экспертам за стварэнне гэтага цудоўнага курсу. З задавальненнем прыму ўдзел у новых праектах. Поспехаў Вам!"
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям