Зіма – зімой, халады – халадамі, а каманда фонду «Краіна для Жыцця» працягвае інфармацыйны тур па Беларусі з праектам «Самакіраванне». Мы выпускаем адукацыйныя ролікі, праводзім анлайн-трэнінгі, а таксама сустракаемся з вамі ў вашых гарадах з лекцыямі па самакіраванні. Мы разам вучымся складаць звароты, пісаць скаргі і петыцыі для таго, каб рабіць нашы двары, раёны, гарады і нашу Беларусь лепшымі!
Чацвёрты прыпынак на нашым шляху – горад D. Вы ж у курсе, чаму мы не можам называць гарады і ўдзельнікаў?
Спойлер: таму што мы вас любім і такім чынам клапоцімся пра вашу бяспеку.
На першым мерапрыемстве абмяркуем тэмы:
А вырашылі мы, што зусім неўзабаве будзем свабоднымі і самі будзем вырашаць, што нам неабходна на нашай тэрыторыі: у горадзе, раёне або двары.
Мы ведаем, што некаторыя гарады ўжо выказалі жаданне, каб мы прыехалі да іх. Сябры, калі вы зацікаўленыя ў тым, каб кіраваць сваім горадам самастойна, то мы едзем да вас! Да хуткай сустрэчы, беларусы!
Верым! Можам! Пераможам!
Дапамагчы працы фонду можна ТУТ.

- гісторыя і сутнасць мясцовага самакіравання, яго натуральнасць у побыту беларусаў (разбор прэзентацыі Фонду імя Льва Сапегі)
- цяперашняя юрыдычная база па рэгіянальным кіраванні і самакіраванні
- бягучы стан органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ў канкрэтным горадзе
- стварэнне пратэснага самакіравання на базе інстытута КОТГСаў (калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання) у канкрэтным горадзе, абарона вулічных акцый праз пасярэдніцтва КОТГСаў
- дзейнасць у рамках мясцовага самакіравання па аднаўленні права на беларускай зямлі