1 чэрвеня Беларусь разам з усім светам адзначае Міжнародны дзень абароны дзяцей.
«Дзень абароны дзяцей праводзіцца з мэтай прыцягнуць увагу дарослых да захавання правоў дзяцей на свабоду меркавання, адукацыі, абароны ад гвалту і права на жыццё. Бацькі, як і дзяржава павінны прызнаваць і выконваць правы і свабоды дзяцей».
Гэта цытата з Дэкларацыі правоў дзіцяці, прынятай ААН у 1959 годзе. Рэжым у Беларусі з асаблівым цынізмам «клапоціцца» пра правы і свабоды дзяцей.
Сёння за кратамі знаходзяцца 207 палітзняволеных, у якіх ёсць няпоўнагадовыя дзеці. Агулам 365 дзяцей маюць аднаго ці двух бацькоў-палітвязняў. Гэтыя людзі патрапілі за краты за сваю грамадзянскую пазіцыю. Яны хацелі, каб іх дзеці жылі ў вольнай Беларусі.
Ці ведаюць паслугачы дыктатара і ён сам пра тое, што адбірае ў маленькіх беларусаў дзяцінства, што многія дзеці вымушана пасталелі за той час, пакуль іх бацькі знаходзяцца за кратамі?
У гэты дзень мы хочам нагадаць пра салідарнасць з дзецьмі палітвязняў. У вашых сілах падарыць ім крыху цеплыні і радасці.
Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні 1 чэрвеня праходзіць акцыя для дзяцей беларускіх палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца такія семʼі з дзецьмі. У многіх з іх хапае сродкаў толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці.
Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізавана сёлета службай «Хуткай гуманітарнай дапамогі». У яе ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby. «Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой», «Асацыяцыя беларусаў Амерыкі» і арганізацыя «Талака» таксама прыядналіся да акцыі.
Акцыя ўяўляе сабой грашовы збор, закліканы дапамагчы дзецям беларускіх палітвязняў. Разам мы можам аказаць матэрыяльную, але, галоўнае, маральную падтрымку гэтым семʼям. Даць дзецям адчуць, што яны не засталіся сам-насам са сваімі праблемамі і нягодамі.