1 год няма інфармацыі пра Сяргея Ціханоўскага

Апошнія звесткі ад Сяргея Ціханоўскага былі атрыманы роўна год таму – 9 сакавіка 2023 года. З таго часу ён не выходзіў на сувязь ні з адвакатамі, ні з блізкімі сваякамі.

Сёння мы хочам нагадаць пра верш «Гэты шлях», напісаны Сяргеем Ціханоўскім увосень 2021. Гэты верш ён прысвяціў усім беларусам, якія змагаюцца з рэжымам, і заклікаў іх не спыняцца.

Дзякуючы камандзе Сяргея, выканаўцу Kosmas і Вольнаму Хору – удалося зрабіць кліп на гэты верш.

https://www.youtube.com/watch?v=6Cy1SQRsLpA

Цяпер Сяргея Ціханоўскага ўтрымліваюць у нечалавечых умовах, мы не ведаем як ён сябе адчувае і ці жывы ён. Але нават зараз Сяргей працягвае натхняць нас.

Услухайцеся ў словы гэтай дзіўнай песні і не забывайце тых, хто ахвяраваў і працягвае ахвяраваць сабой дзеля ўсіх нас.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям