Дзякуем за вашую салідарнасць!
Сябры, мы радыя паведаміць, што дзякуючы вашай салідарнасці сабраныя 23 400 еўраў для дзяцей беларускіх палітвязняў. Гэтыя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку з разліку 100 еўраў на кожнае дзіця ва ўзросце да 16 гадоў. Агулам паступілі 234 заяўкі, якія ўсе закрытыя.
Летась на адпачынак дзяцей палітвязняў неабыякавыя беларусы сабралі 28006 еўра. Дапамогу тады атрымалі 270 дзяцей са 149 семʼяў.
Традыцыйная дзіцячая акцыя была арганізаваная сёлета праектам «Служба хуткай гуманітарнай дапамогі». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby. Да акцыі таксама прыядналіся «Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой», «Асацыяцыя беларусаў Амерыкі» і арганізацыя «Талака».
Сабраныя сродкі пойдуць на:

- экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
- адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
- спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
- рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы. Усё, каб зрабіць лета дзяцей незабыўным.