Уладзімір Кніга - фігурант справы Сяргея Ціханоўскага. Яго арыштавалі праз некалькі дзён пасля вядомага мітынгу ў Горадні ў 2020 годзе, на якім міліцыя ладзіла правакацыі супраць каманды Сяргея Ціханоўскага. Кніга (былы сілавік) акурат уваходзіў у каманду блогера як валанцёр. Яго асудзілі спачатку да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, неўзабаве дадалі яшчэ адзін год. У зняволенні Уладзіміра Кнігу перавялі на турэмны рэжым.
260 дзён з палітвязнем няма ніякай сувязі, не прымаюць перадачы, не пускаюць адваката. Трымаюць у рэжыме інкамунікада, калі адсутнічае сувязь са знешнім светам. Да таго ж, як нам стала вядома, Уладзіміра Кнігу пастаянна трымаюць у ШІЗА. Ягоная справа, на жаль, - яшчэ адзін жудасны прыклад катаванняў і жорсткага абыходжання з вязнямі ў сённяшняй Беларусі.
На сёння ў рэжыме інкамунікада знаходзяцца:

- Мікола Статкевіч - 468 дзён;
- Максім Знак - 465 дзён;
- Марыя Калеснікава - 463 дні;
- Ігар Лосік - 458 дзён;
- Сяргей Ціханоўскі - 441 дзень;
- Віктар Бабарыка - 392 дні.