350 дзён няма сувязі з Сяргеем Ціханоўскім

Вось ужо 350 дзён нічога невядома пра стан здароўя і месцазнаходжанне Сяргея Ціханоўскага.

Яго жонка Святлана, іх сын Карней і дачка Агнія, яго пажылая маці Сафія амаль год не атрымлівалі ад свайго роднага чалавека ніякіх вестачак.
  • Да яго не пускаюць адвакатаў
  • Да яго не даходзяць перадачы
  • Ад яго не прыходзяць лісты
  • Аб ім няма абсалютна ніякай інфармацыі

Чаму?

Сяргей Ціханоўскі стаўся адным з трыгераў беларускага пратэсту. А яго YouTube-канал – трыбунай для народнай незадаволенасці дзеяннямі ўладаў рознага ўзроўню. Рэжым спалохаўся, таму ў 2020-ым Сяргея Ціханоўскага кінулі ў турму а затым асудзілі па надуманым абвінавачанні на 19,5 гадоў калоніі.

Аднак рэжыму гэтага мала. Ён хоча зламаць супраціў, знішчыць прагу справядлівасці Сяргея Ціханоўскага, яго родных і блізкіх, а ў канчатковым выніку ўсіх беларусаў. Рэжым лічыць, што чым менш мы ведаем пра тое, у якіх умовах утрымліваюць Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву і шмат якіх іншых герояў пратэсту, тым страшней нам стане за іхны лёс і тым больш мы будзем баяцца самі.

Што мы можам зрабіць?

Працягваць дапамагаць палітвязням, іхным семʼям і дзецям. Размаўляць на беларускай мове, вучыць з дзецьмі сапраўдную гісторыю Беларусі, падтрымліваць культурныя і іншыя ініцыятывы, накіраваныя на развіццё беларушчыны. Абавязкова захоўваць сябе ва ўмовах акупацыі, змагацца і верыць.

Толькі разам мы пабудуем у Беларусі сапраўдную Краіну для жыцця.

Мы не маем права здавацца.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям