Роўна 4 гады таму назад падчас прамога эфіру свайго стрыму быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі. Гэта адбылося ў выніку правакацыі на пікеце ў Горадні. Разам з Сяргеем затрымалі яго сяброў і паплечнікаў. У наступныя дні па Беларусі пракацілася хваля рэпрэсій. Яна стала прадвесцем жудаснага тэрору, які працягваецца дагэтуль.
Прайшло 4 гады. Увесь гэты час Сяргей, як і многія яго паплечнікі, знаходзіцца за кратамі. Ім прысудзілі жудасныя тэрміны зняволення. Вялікая колькасць беларусаў вымушаныя былі пакінуць родную краіну з-за пагрозы палітычнага пераследу.
На працягу больш года (447 дзён) турэмшчыкі трымаюць Сяргея ў рэжыме інкамунікада, фактычна ў поўнай блакадзе ад навакольнага свету. Да яго не даходзяць лісты, няма спатканняў з адвакатамі і роднымі. Акрамя таго, Сяргея Ціханоўскага ізалююць ад іншых зняволеных. Гэта катаванні.
Нам дакладна вядома, што ўлады ўжываюць рэжым інкамунікада супраць як мінімум 7 чалавек. Акрамя Сяргея Ціханоўскага, гэта Мікалай Статкевіч, Максім Знак, Марыя Калеснікава, Ігар Лосік, Віктар Бабарыка, Уладзімір Кніга .Тыя люді, якіх дыктатар баіцца больш за ўсё, бо яны не баяцца яго.
Чатыры гады таму Сяргей Ціханоўскі свядома пайшоў на той стрым. Ён ведаў, што яго могуць арыштаваць. Але не пабаяўся выступіць супраць злачыннай улады. Як і іншыя палітвязні, Сяргей Ціханоўскі не думаў, што цемра ахіне Беларусь так надоўга, а сам ён не ўбачыць жонку і дзяцей на працягу чатырох гадоў.
Сёння, калі ў турмах па ўсёй Беларусі трымаюць як мінімум паўтары тысячы палітвязняў, калі людзей катуюць і забіваюць ва ўгоду дыктатара-вар'ята, не павінны баяцца і мы.