22 лютага няпоўнагадовага Мікіту Залатарова з Гомеля прыгаварылі да 5 гадоў выхаваўчай калоніі за ўдзел у масавых беспарадках (Арт. 293 Ч. 2 КК РБ). Сваю віну падлетак не прызнаў.
Раніцай 11 жніўня 2020 года яго затрымалі ў сябе дома, потым даставілі ў аддзел унутраных спраў Чыгуначнага раёна Гомеля, дзе ён знаходзіўся да вечара без адваката і бацькоў (у адпаведнасці з законам, следчыя дзеянні з няпоўнагадовымі павінны праходзіць у прысутнасці бацькоў). Пасля гэтага Мікіта апынуўся ў лякарні.
“Сын трапіў у рэанімацыю. Са слоў Мікіты, там яго пабілі, яму стала кепска, ён страціў прытомнасць, і яго завезлі ў шпіталь”, – каментуе сітуацыю бацька падлетка Міхаіл. Тата Мікіты патрабаваў правесці медыцынскі агляд сына, але ўрачы адмовілі, спаслаўшыся на адсутнасць адпаведных спецыялістаў. На наступны дзень Мікіта Залатароў напісаў заяву ў Следчы камітэт, пасля чаго Мікіту забралі з лякарні ў ІЧУ. Няпаоўнагадовага абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня 2020 года.
“10 дзён доўжыліся следчыя мерапрыемствы, допыты, апазнанні. Яго пачалі абвінавачваць у тым, што ён кінуў кактэйль Молатава ў супрацоўніка міліцыі. Быў ціск на сына, патрабавалі прызнання, я сказаў Мікіце маўчаць. Яго апазналі два супрацоўнікі па адзенні. Але гэта хлусня, яны потым нават самі прызналі, што памыліліся. Абсурд у тым, што перад апазнаннем я сына поўнасцю пераапрануў”.
Ужо амаль 8 месяцаў Мікіта знаходзіцца пад вартай. У СІЗА яго ўтрымліваюць у адзіночнай камеры. Са слоў бацькі, падлетак увесь час скардзіцца на кепскае самаадчуванне і на тое, што яму не даюць своечасова неабходныя лекі (у Мікіты Залатарова эпілепсія). На сустрэчы з бацькамі Мікіта намякаў, што на яго ўвесь час аказваюць фізічны і псіхалагічны ціск. Але цяжка даводзіцца і самім бацькам падлетка. Пасля таго, што здарылася, была звольнена з працы маці Мікіты.
“Вядома, цяжка. Жонка ўвесь час плача, ды і я іншы раз вечарам паплачу, як пачытаю навіны пра сынульку. За што ён сядзіць? Усе суседзі незадаволеныя, гараджане незадаволеныя. Усе разумеюць сітуацыю”. Мікіта і яго сям’я не згодныя з выракам суда, таму яны падалі апеляцыю ў суд вышэйшай інстанцыі. Хоць цяпер у бацькоў мала веры ў правасуддзе. “Па справе Мікіты было ўжо 9 судоў, але на іх ніхто нічога не пабачыў, усё віламі на вадзе пісана. Тады я быў упэўнены, што яго вызваляць, што абмяжуемся адседжаным. Суддзя ўсё ўважліва слухаў, і да апошняга моманту я быў упэўнены, што нават калі Мікіту не апраўдаюць, то хоць бы вызваляць”.
Пракурор прасіў для няпоўнагадовага Мікіты Залатарова 6 гадоў выхаваўчай калоніі, сваёй віны падлетак не прызнаў. Суд прысудзіў яму 5 гадоў.
Падтрымаць палітвязняў можна ТУТ.