Наш герой – Вітаўт Сіўчык, журналіст, тэлевядоўца праграмы «Бязвіз/Безвіз» «Белсату». Летась Марына Касінерава, сузаснавальніца дапамогі палітвязням «Dissidentby» прапанавала Вітаўту стаць апекуном палітвязня. І ён абраў журналіста Дзяніса Івашына – адразу з некалькіх прычынаў.
Мы публікуем разважанні Вітаўта Сіўчыка ў рамках сумеснай інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы Dissidentby.com «Пакуль усе не будуць вольныя».
«Я добра знаёмы з працай Дзяніса, сачыў за яго журналісцкімі расследаваннямі. Дзяніс – журналіст, на якога хочацца раўняцца. Да таго ж, я адчуваю пэўную духоўную блізкасць – мы абодва грэка-каталікі, нашыя погляды шмат на якія рэчы супадаюць. Я вельмі абураны тым незаконным выракам, які вынеслі Дзянісу – 13 гадоў і 1 месяц зняволення. Гэта проста помста за прафесійную дзейнасць, у прыватнасці, за выкрыццё «беркутаўцаў», якія ўцяклі ад суду ва Украіне і ўладкаваліся на службу Лукашэнку, каб працягваць палітычныя рэпрэсіі – гэтым разам у Беларусі».
Узгадаем гісторыю Дзяніса Івашына. Дзяніс працаваў пазаштатным карэспандэнтам газеты «Новы час» і вядомы сваім расследаваннем пра ўплыў «русского мира» на Беларусь і Сірыю, пра скандальную забудову ў Курапатах, а таксама пераход былых украінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі. Яго затрымалі супрацоўнікі КДБ у 2021 годзе за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі, а праз паўгады дадалі другое абвінавачванне – здрада дзяржаве. У турме з Дзяніса Івашына здзекуюцца: не перадавалі яму лісты і тэлеграмы, яго не менш пяці разоў змяшчалі ў карцар. З-за гэтага Івашын перанёс там сардэчны прыступ.
Рэжым хоча, каб мы прызвычаіліся, што невінаватыя беларусы – за кратамі, а злачынцы – на свабодзе. З гэтым нельга ўжыцца, трэба ўвесь час патрабаваць вызвалення людзей. Апекавацца палітзняволенымі важна, каб яны і іх блізкія не адчувалі, што засталіся з бядой сам на сам. Вельмі істотна, каб інфармацыя пра палітвязняў увесь час была на паверхні, каб іх імёны штодня гучалі ў медыях.
Як апякун, я час ад часу публікую ў Facebook справаздачу – што вядома пра палітвязня. У гэтым мне вельмі дапамагае жонка Дзяніса – Вольга Івашына, якая ад самага пачатку зняволення кожны дзень – ужо 1134 дні! – піша пра мужа.
Упэўнены, што менавіта яе гераічны высілак спрыяе таму, што сям’я мае Дзянісам кантакт – захоўваецца перапіска, час ад часу палітвязню дазваляюць патэлефанаваць родным, а на пачатку красавіка дазволілі сустрэцца з маці. Сям’і даводзіцца змагацца за такія элементарныя рэчы.
Як журналіст намагаюся як мага часцей згадваць пра Дзяніса ў сваёй працы – у тым ліку ў інтэрвʼю з палітыкамі, экспертамі, афіцыйнымі прадстаўнікамі замежных краін. У прыватнасці, у размове з амбасадарам Украіны ў справе Беларусі Ігарам Кізімам я распытваў пра ідэю абмену Дзяніса Івашына на асуджаных ва Украіне грамадзянаў Беларусі, якія ваявалі на баку агрэсара. Тым больш, што Дзяніс мае ўкраінскае паходжанне і працаваў для ўкраінскага медыя InformNapalm.
Падчас кожнай сваёй справаздачы ў Facebook я пакідаю адрас для лістоў Дзянісу, тым самым заахвочваю людзей пісаць яму лісты. Сам я таксама высылаў палітвязню паштоўкі – з прэзідэнцкага палацу ў Варшаве і з плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. З таго што ведаю, яны не дайшлі да адрасата. Але прынамсі адміністрацыя калоніі гэта пабачыла і пераканалася, што мы не забываем пра Дзяніса, пільна сочым за яго лёсам і патрабуем яго вызвалення».