Служба “Хуткай гуманітарнай дапамогі” разам з "Асацыяцыяй Беларусаў у Амерыцы" і пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай ладзіць у Румыніі адпачынак для дзяцей палітвязняў.
Прапанову ініцыяваў румынскі бок па выніках сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, дзе яна прасіла аб падтрымцы сем'яў зняволеных з дзецьмі. Адпачыць у лагеры могуць падлеткі ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў, якія належаць да адной з наступных груп:
Важныя ўмовы таксама — легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.
Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.
Лагер пройдзе ў другой палове верасня.
Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў іншую атмасферу, адпачыць, наладзіць стасункі з дзецьмі іншых краін, абмяняцца культурным досведам, атрымаць станоўчыя эмоцыі напярэдадні новага навучальнага года.
Спяшайцеся падаць заяўку на адпачынак. Колькасць месцаў абмежаваная. Будуць сфармаваныя 2 групы па 10 дзяцей (беларускія ўцекачы ў Польшчы і Літве).
Агульныя кантакты для СМІ і партнёраў.

- дзеці палітвязняў;
- дзеці былых палітвязняў;
- дзеці палітычных актывістаў (пры ўмове, што ў іх бацькі маюць трох і больш дзяцей).