29 траўня 2024 года споўніцца 1461 дзень ці 4 гады з моманту затрымання Сяргея Ціханоўскага. 447 дзён інкамунікада. Больш за год да Сяргея не пускаюць адваката, ён не атрымлівае перадач, перарвалася перапіска з роднымі.
На сёння нам вядома толькі месцазнаходжанне Сяргея Ціханоўскага, таму мы звяртаемся да ўсіх беларусаў замежжа з заклікам пісаць яму лісты салідарнасці, а перад адпраўкай ліста – даслаць яго фота ў Банк Лістоў.
Падрабязней пра банк лістоў па спасылцы.
Адказваем на самыя відавочныя пытанні:
Навошта пісаць, калі лісты не даходзяць?
Адрас:
Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая 22А
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
Навошта дасылаць у банк лістоў?
Ёсць некалькі прычын:
Пісаць лісты бяспечна?
Напісаць ліст – не займае шмат часу, для гэтага не трэба жыць на нейкай вызначанай тэрыторыі, гэта можа зрабіць кожны і зусім усё роўна, на якой мове будзе напісаны ваш ліст!
Сёння 1 траўня, у нас ёсць 29 дзён, значыць, трэба пісаць у сярэднім 50 лістоў у дзень.
Давайце зробім гэта! Збірайцеся з сябрамі, сустракайцеся семʼямі, арганізоўвайце дні напісання лістоў Сяргею Ціханоўскаму і выкладвайце ў сацсетках з хэштэгам #1461ліст Сяргею
І няхай сцены ўпадуць!

- Лісты даходзяць па месцазнаходжанні палітвязняў, а значыць, ёсць верагоднасць, што іх дакладна прачытаюць цэнзары. Давайце пакажам, што палітвязні не забытыя, і што рэжыму не пад сілу зламаць нашую салідарнасць!
Адрас:
Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая 22А
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
Навошта дасылаць у банк лістоў?
Ёсць некалькі прычын:
- Пасля выхаду на волю, Сяргей абавязкова прачытае лісты і ўбачыць нашу падтрымку.
- Гэта трэба не толькі палітвязням, але і нам. Мы ўбачым, што нас па-ранейшаму шмат.
Пісаць лісты бяспечна?
- Мы заклікаем пісаць лісты тых, для каго гэта бяспечна. Гэта значыць – беларусаў замежжа і ўсіх людзей добрай волі, дзе б яны ні жылі.