Алена Філатава – апякунка палітвязня Паліны Шарэнда-Панасюк распавядае пра ўдзел у сумеснай інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы Dissidentby.com у падтрымку палітвязняў «Пакуль усе не будуць вольныя».
«Я абрала Паліну, паколькі мы маем з ёй шмат агульнага. Гэта дзеці, палітычныя погляды, шляхі дасягненняў мэты. Мне зразумелыя яе мэсіджы і дзеі. І, паколькі, мы з ёй апынуліся па розныя жыццёвыя бакі – яна ў зняволенні, а я на Свабодзе, я прыняла рашэнне стаць голасам Паліны, яе правадніком у знешні свет.
Яна не сама абірала ізаляцыю, таму мая мэта наблізіць яе да Волі, якую яна заслугоўвае. Кожны, хто зараз прымусова ўтрымліваецца ў няволі, мае права на павагу і ўвагу. Выракі, якія незаконна агучваюцца, напрамую павязаныя з пазіцыяй вольных людзей. Мы разумеем, чаму спрабуюць заглушыць голас праўды. Гэта галасы, якія здатныя чыніць супраціў таму злу, якое прыйшло на беларускую зямлю.
Дакладна вядома, што палітвязняў баяцца, нават, у поўнай ізаляцыі. Таму пагрозы, якія існуюць для іх, катэгарычна нельга ігнараваць. Любыя спробы прымусіць людзей скарыцца злачынцам, павінны быць пакараныя, паколькі супярэчаць здароваму сэнсу. Народ не абіраў катаванні, збіццё, забойствы за «ідэю татальнай дыктатуры». Таму кожны, хто мае магчымасць казаць, абавязаны гэта рабіць.
Галоўная каштоўнасць – гэта жыццё. Мы абавязаныя бароцца за кожнае. Любая форма падтрымкі на сёння для беларусаў жыццёва неабходная. Інакш знішчаць не толькі тых, каго схапілі і ўтрымліваюць у страшэнных умовах, але і нацыю цалкам. Мая галоўная мэта – спыніць рэпрэсіі супраць беларускага народу і пабачыць на волі тых, хто сядзіць за свае погляды.
Сёння імя Паліны Шарэнда-Панасюк, яе гісторыя, нязменна агучваюцца на кожнай міжнароднай пляцоўцы, у кожным міжнародным звароце. Мы настойваем на тым, што існуе рэальная пагроза яе жыццю. Адпаведна, яе кейс у прыярытэце. Паліна павінна вярнуцца ў сямʼю жывой і здаровай.
Мая мэта – зрабіць гэта, як мага хутчэй, паколькі кожны дзень за кратамі для Паліны гэта катаванне. Мы павінны спыніць тэрор супраць нашых грамадзянаў і кожнага, хто бʼецца за Вольную Беларусь».
Паліна Шарэнда-Панасюк - грамадская актывістка, палітзняволеная. Знаходіцца ў зняволенні ад 4 студзеня 2021 года. Яе асудзілі на два гады зняволення але потым падоўжылі тэрмін да чатырох гадоў. Вядома, што ў зняволенні яе катуюць - змяшчаюць у ШЫЗА, не перадаюць перадачы і забараняюць ліставанне.
Алена Філатава - сябра партыі «Народная Грамада». Праваабаронца, блогерка, валанцёрка. Кіраўніца праэктаў «Антыкрызісны Цэнтр Беларускі Дом», «Права діють», «Благодійний фонд Хелен Мінської» (Украіна).