Акцёр Аляксандр Ждановіч расказвае пра апеку над палітвязням Кацярынай Бахвалавай (Андрэевай) у межах інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы «Dissidentby» «Пакуль усе не будуць вольныя».
«Яшчэ ў 2020 годзе, калі людзей пачалі масава саджаць па палітычным матывам – я пачаў пісаць лісты ў турмы. Так завязалася перапіска з Кацярынай Андрэевай-Бахвалавай, журналісткай «Белсату» Потым я пазнаёміўся з яе роднымі: бабуляй Алай Мікалаеўнай, дзедам Сяргеем Ваганавым, мужам Ігарам Ільяшам. Таму, калі да мяне звярнуліся з прапановай стаць апекуном кагосьці з палітвязняў у мяне не было сумневу каго выбраць?
Апекавацца палітвязнямі важна шмат дзеля чаго: каб падтрымліваць у людзей пазбаўленых волі веру, што пра іх помняць; каб тыя, хто абслугоўваюць злачынны рэжым, таксама ведалі, што пра злачынства і здзекі над палітвязнямі вядома шырокаму грамадству. Гэта трэба рабіць дзеля сябе і тых, у каго апускаюцца рукі з-за немагчымасці хоць неяк уплываць на сітуацыю ў краіне.
Я падтрымліваю зносіны з блізкімі Кацярыны, расказваю ў сваіх сацсетках, на публічных мерапрыемствах пра тое, што з ёй адбываецца ў калоніі».
Кацярына Бахвалава (Андрэева) - журналістка тэлеканалу «Белсат». Яе затрымалі пасля стрыму з месца жорсткага разгону сілавікамі пратэстоўцаў на «Плошчы перамен» у Менску. Першы раз яе асудзілі да двух гадоў зняволення за нібыта «Арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак». Неўзабаве адбыўся яшчэ крымінальны працэс па выніках якога Кацярыне прысудзілі 8 гадоў і 3 месяцы турмы нібыта за «здраду дзяржаве».
Аляксандр Ждановіч - акцёр тэатру, кіно і тэлебачання. Той самы Маляваныч з «Калыханкі».